*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік таксама нагадаў пра другую гадавіну выкрадання праваслаўных біскупаў

Францішак выступіў за вызваленне айца Паўла Далл'Огліо, святара-езуіта, выкрадзенага два гады таму ў Сірыі.

Італьянскі святар, які працаваў у Сірыі на працягу апошніх 30 гадоў, быў выкрадзены ў ліпені 2013 г. так званай Ісламскай Дзяржавай.Айцец Далл'Огліо займаўся хрысціянска-мусульманскім дыялогам, у прыватнасці, з дапамогай манаскай супольнасці, якую ён заснаваў на поўначы ад Дамаска і з яе дапамогай выказваўся супраць урадавых рэпрэсій.

У сваім звароце, Францішак узгадаў другую гадавіну выкрадання езуіцкага святара і заклікаў да яго свабоды. "Я пасылаю сардэчны і тэрміновы зварот у імя свабоды гэтага паважанага рэлігійнага чалавека", - сказаў ён.

Папа таксама ўзгадаў Мітрапалітаў Мар Грыгорыя Ібрагіма Сірыйскай Праваслаўнай Царквы і Паўла Язігі Грэчаскай Праваслаўнай Царквы Антыёхіі, якія былі выкрадзеныя ў красавіку 2013 г. каля Алепа, раёна, які лічыцца адным з самых небяспечных у Сірыі, у ходзе іх гуманітарнай місіі.

"Я не магу забываць таксама пра праваслаўных біскупах, выкрадзеных у Сірыі, і ўсіх іншых людзях, якія былі выкрадзеныя ў раёнах канфлікту", - сказаў ён. "Я спадзяюся на пацверджанне прыхільнасці з боку кампетэнтных мясцовых і міжнародных органаў, каб гэтыя нашы браты ў бліжэйшы час былі выпушчаныя на свабоду".

Завяршаючы свой зварот, Францішак ўзначаліў вернікаў у малітве «Вітай, Марыя» за ўсіх тых, хто пакутуе падчас канфлікту.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх