*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Падчас двух св. Імшаў, якія Папа цэлебраваў у Эквадоры, пільную ўвагу рэпарцёраў прыцягнула папская драўляная ферула. Яна не звычайная, бо Папа вельмі яе любіць.

Гэта на самой справе копія ферулы, якая была зроблена асуджанымі з Сан-Рэма, Італі. Сам арыгінал Францішак, да рэчы, выкарыстоўваў падчас сваёй паездкі на Святую Зямлю ў мінулым годзе. Яна была там паламана, а пазней была зроблена дакладная копія з аліўкавага дрэва ў Бэтлееме.

Гэта не адзіны выпадак, калі Францішак амаль не застаўся без ферулы. Падчас Апостальскага візіту ў Сараева ў чэрвені 2015 г. папская ферула была паламана і Гвіда Марыні, папскі цырыманімейстар быў вымушаны зафіксаваць яе з дапамогай ліпкай стужкі.

Варта адзначыць, што ферула Папы – знак пастырскай службы ў якасці біскупа Рыма.

Таксама, 7 ліпеня 2015 г., падчас св. Імшы, якую Святы Айцец адсвяткаваў у Двухсотгадовым парку Кіта, на Папе быў тканы арнат, зроблены мясцовымі рамеснікамі з правінцыі Azuay. Сімвалы на ім уключаюць лілею, якая ўяўляе вобраз Святой Марыаніты ад Езуса, першай святой Эквадора; і Сэрца Езуса, ва ўладзе якога знаходзіцца Эквадор.

Да рэчы, гэты арнат вельмі падобны да таго, што Святы Папа Ян Павел II выкарыстоўваў, калі наведваў краіну ў 1985 годзе.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх