*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Ужо сёння вечарам Папа Францішак прыляціць у Шматнацыянальную Дзяржаву Балівію – краіну ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Амерыкі. Калі Папа будзе наведваць гэты другі пункт свайго 9-га Апостальскага падарожжа, то убачыць мясціны, якія жывуць пад уплывам Каталіцтва на працягу амаль 500 гадоў.

Каталіцкі касцёл пачаў сваю прысутнасць у краіне з 1530. Каталіцтва з тых часоў – цэнтральная частка ідэнтычнасці краіны. На самой справе, яно нават не было афіцыйнай рэлігіяй у краіне да 2009 года.

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес кіруе дзяржавай на працягу амаль дзесяці гадоў і не вызначае сабе каталіком. Ён меў даволі напружаныя адносіны з касцёлам, але ўсё палепшылася пасля абрання лацінаамерыканскага Пантыфіка Францішка.

Краіна з больш чым дзесяцімільённым насельніцтвам мае чатыры архідыяцэзіі і шэсць дыяцэзій. Некаторыя з іх датуюцца XVI і XVII стагоддзямі.

Балівійцы вызнаюць сябе як глыбока хрысціянскі народ. На сённяшні момант, каля 77 працэнтаў жыхароў краіны называюць сябе католікамі. Іншыя 17 працэнтаў належаць да іншых хрысціянскіх канфесій. Астатняя частка насельніцтва – атэісты, агностыкі, ці прыхільнікі іншых рэлігій.

Пакуль каталіцызм можна назваць дамінуючай рэлігіяй ў Балівіі, але ў апошнія дзесяцігоддзі працэнт вернікаў зніжаецца. Шматлікія рэпарцёры і мясцовыя святары бачаць у першым візіце Папы Францішка ў іспанамоўную Балівію знак дапамогі ва ўмацоўванні Касцёла.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх