*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Мы ўжо неаднойчы бачылі, як Папа Францішак ужываў напой, які яму прапанавалі пілігрымы з Аргенціны: гэта матэ, традыцыйны заварны напой, папулярны ў роднай краіне Пантыфіка і яе суседзяў.

Матэ з'яўляецца нацыянальным настоем у Аргенціне, а таксама звязаны з Маці Божай Каакупэ, яе санктуарый Папа Францішак наведваў у Парагваі 11 ліпеня 2015 г.

Гэты напой з высокім узроўнем кафеіну падаецца гарачым, традыцыйна ў выдзеўбаным гарбузе з металічнай саломкай. Сушанае лісце матэ (Paraguariensis), часткі сям'і расліны падуба, пагружаюцца ў гарачую ваду.

Матэ ўпершыню разводзіўся і выкарыстоўваўся Гуарані – карэнным народам Парагвая і яго суседзямі. Яго пачалі вырошчваць таксама і езуіты ў 17 стагоддзі, а Таварыства Езуса, да рэчы, было ў значнай ступені адказнае за распаўсюджванне яго спажывання. Менавіта таму напой стаў вядомы як "гарбата езуітаў".

Чаму ж існуе асацыятыўная сувязь паміж матэ і Маці Божай з Каакупэ? Яна паходзіць ад скульптара племені Гуарані Хасэ, які звярнуўся да хрысціянства праз езуітаў.

Ён калісьці быў адпраўлены да народу Мбайя, які не адмовіўся ад сваёй роднай рэлігіі. Ён паабяцаў, што калі Марыя захавае яго ад Мбайя, Хасэ выража і ўшануе яе вобраз.

Марыя потым з'явілася Хасэ, сказаўшы яму "ka'aguý cupe-pe", што перакладаецца як "па-за веткамі матэ". Ён пабег і знайшоў тоўсты ствол дрэва, за якім схаваўся, і яго пераследнікі прабеглі міма. Хасэ выканаў сваё абяцанне і выразаў статую, а Маці Божая Каакупэ цяпер з'яўляецца апякункай Парагвая.

(DA, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх