*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
А таксама не будзе ранішніх Святых Імшаў у Доме Святой Марты у ліпені-жніўні

Традыцыйныя Агульныя аўдыенцыі, якія праводзяцца па серадах, будуць прыпынены на ўвесь ліпень. Яны адновяцца ў жніўні ў зале Паўла VI з-за рымскай летняй спякоты на вуліцы.

Аднак, на другую палову дня 3 ліпеня 2015 г. запланавана Аўдыенцыя руху Абнаўлення ў Святым Духу на плошчы Святога Пятра. Прамую трансляцыю вы зможаце ўбачыць у нашай суполцы “ВКонтакте”.

Папа таксама працягне чытаць традыцыйную марыную малітву “Анёл Панскі” па нядзелях а 13:00.

Варта дадаць, што прыпынецца чэрга традыцыйных публікацый з тэкстамі папскіх гамілій на нашым сайце з-за адсутнасці Святых Імшаў у Доме Святой Марты. Яны адновяцца на пачатку верасня.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх