*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
У тэлеграмах кіраўнікам дзяржаў выказаны пажаданні мірнага суіснавання

Падчас яго 13-гадзіннага пералёту ў Эквадор, Балівію і Парагвай, у азнаменаванне Дзявятага Міжнароднага Апостальскага падарожжа, Папы Францішак паслаў Калумбіі і Венесуэле тэлеграмы міру.

Як гэта прынята ў час любога Апостальскага візіту, Святы Айцец паслаў тэлеграмы нацыям, праз чые краіны праходзіць яго маршрут, у іх ліку Італія, Іспанія, Партугалія, Калумбія і Венесуэла.

У сваіх паведамленнях, Папа выказаў сваю любоў і блізкасць да народаў, а таксама заклікау да мірнага суіснавання, у прыватнасці, у двух лацінаамерыканскіх краінах, якія пакутуюць ад канфліктаў.

Даследаванні паказваюць, што амаль чвэрць мільёна калумбійцаў былі забіты ў час канфлікту ў краіне, які пачаўся каля 50 гадоў таму, і пакінуў у выніку палітычны, сацыяльны і эканамічны крызіс. У цяперашні час, урад краіны вядзе перамовы з партызанскімі групамі і Рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі Калумбіі, вядомых як ФАРК.

У сваім пасланні прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу Кальдэрону, Папа напісаў: "Паколькі я буду пралятаць над калумбійскай тэрыторыяй, у знак пачатку майго пастырскага візіту ў Эквадор, Балівію і Парагвай, я рады накіраваць цёплыя віншаванні Вашай Эксцэленцыі, каб пацвердзіць сваю блізкасць і любоў для калумбійскага народа".

Да гэтага, Францішак дадаў: "Я прашу Пана, каб ён сваёй ласкай упрыгожыў прагрэс чалавечых і духоўных каштоўнасцяў, якія характарызуюць калумбійскі народ, прымірэння і мірнага суіснавання, жадаючы ў той жа час росквіту краіне".

Прэзідэнту Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласу Мадуры Папа выказаў сваю блізкасць да венесуэльскага народу, падкрапляючы свае пажаданні малітвай аб "багатай ласцы, якая б дапамагла вам прагрэсаваць ўсё больш і больш у духу салідарнасці і мірнага суіснавання”.

У Венесуэле палітычны крызіс паглыбіўся і прывёў да высокага ўзроўню грамадзянскага гвалту, інфляцыі і хранічнага недахопу тавараў. Са шматлікімі абвінавачваннямі ў жорсткай эканамічнай палітыцы і карупцыі ў бок дзяржавы, адбыліся пратэсты, палітычныя дэманстрацыі і грамадзянскае паўстанне.

Як мы пісалі раней, самалёт А330 Alitalia са Святым Айцом на борце вылецеў з міжнароднага рымскага аэрапорту Фьюмічына а 09:15 у нядзелю, 5 ліпеня 2015 г., і прыбыў у міжнародны аэрапорт Марыскаль Сукрэ ў Эквадоры каля 15:00 па мясцовым часе ў той жа дзень.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх