*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0


Яго завуць Лічу Зено (Lichu Zeno). Ён – малады аргентынскі спартсмен, які займаўся барацьбой на полі. Але цяпер, ён перажывае найцяжэйшы матч – змаганне за сваё жыццё.

Малады чалавек мае люкемію. Ён знаходзіцца ў вялікім спісе людзей, якім патрэбна трансплантацыя касцявога мозгу. Ён шукае падтрымкі ў сацыяльных медыя і яго кампанія атрымала дастатковую ўвагу. Але ён, верагодна, не чакаў атрымання падтрымкі з боку Папы Францішка. Свой зварот ён запісаў падчас палёту з Рыма ў Лацінскую Амерыку.

"Лічу, я чуў пра тваю хваробу. Я малюся за цябе. Няхай Езус суправаджае цябе, дасць табе сілы і павярне здароўе. Лічу, дазволь Пану Сваёй рукой накіроўваць цябе. Няхай Маці Божая абараняе цябе. I прашу цябе маліцца за мяне. Я благаслаўляю цябе ў імя Айца, Сына і Духа Святога”, - сказаў у звароце Папа Францішак.

Некалькі кампаній у падтрымку маладога спартсмена ўжо былі пачаты. Адна з іх будзе праходзіць на гэтым тыдні ў яго роднай Аргенціне.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх