*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Кардынал Уільям Уэйкфілд Баум памёр 23 ліпеня 2015 г. Ён служыў даўжэй за ўсіх амерыканскіх кардыналаў у гісторыі, быў таксама арцыбіскупам Вашынгтона з 1973 па 1980 гады.

Баум нарадзіўся ў Далас, штат Тэхас, у 1926 годзе. Ён быў пасвечаны ў сан святара праз 24 гады, і стаў біскупам ва ўзросце 43.

Пасля прызначэння кардыналам ў 1976 годзе, Баум прыняў удзел у працы канклаваў, якія абралі Папу Рымскага Яна Паўла І, Папу Яна Паўла II і Папу Бенедыкта XVI.

У дадатак да сваёй працы ў якасці арцыбіскупа Вашынгтона, ён таксама правёў дзесяць гадоў у Рымскай курыі. Ён служыў у якасці прэфекта Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі з 1980 па 1990 гады.

Баум можа быць быў лепш вядомы за яго даўгалецце: Ён служыў у якасці кардынала на працягу 39 гадоў. Ніхто з сучасных кардыналаў ЗША такому крытэрыю не адпавядае.

Першапачатковыя артыкулы амерыканскіх СМІ паказваюць, што Баум памёр пасля пакутаў ад працяглай хваробы.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх