*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Францішак, як духоўны апякун папскай педыятрычнай бальніцы “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù) стаў адным з лаўрэатаў узнагароды “Шлях міласэрнасці”, якую прызнае Расійская асацыяцыя спецыялістаў у дзіцячай транспланталогіі. Яна прысуджаецца на працягу 4 гадоў людзям, якія – у адпаведнасці з меркаваннем заснавальнікаў – зрабілі значны ўклад у развіццё гэтай, як яны самі прызнаюць, усё яшчэ слаба развітай у Расіі сферы медыцыны.

Клініка была заснавана прыватнымі інвестарамі князямі Сцыпіацці ў 1869 г. для лячэння бедных дзяцей у Рыме. Тады гэта быў першы дзіцячы шпіталь у Італіі. У 1924 г. ён быў перададзены пад кіраванне Святога Пасаду. У цяперашні час клініка знаходзіцца пад асабістым патранатам Папы і з’яўляецца вядучай педыятрычнай установай Італіі і адным з лепшых цэнтраў дзіцячай транспланталогіі ў Еўропе.

На працягу многіх гадоў бальніцы “Дзіцятка Езуса” супрацоўнічае з прафесарам Міхаілам Каабакам, кіраўніком праграмы дзіцячай транспланталогіі Расійскага навуковага цэнтра хірургіі імя акадэміка Пятроўскага. Хірургі ватыканскай клінікі штогод прыязджаюць у Расію для таго, каб бясплатна вучыць мясцовых урачоў, як весці дзяцей перад і пасля трансплантацыі. Яны бяруць самых складаных і цяжкіх дзяцей ў ватыканскі шпіталь і аперуюць іх там.

За вялікі ўклад у станаўленне дзіцячай транспланталогіі быў узнагароджаны вядучы дзіцячы хірург-трансплантолаг ватыканскай клінікі Жан дэ Віль дэ Гойе і яго калегі – Франчэска Эма, Лука дэла Стролага, Стэфана Пікка.

Узнагароду медыцынскай супольнасці завочна атрымаў і папа Францішак, які асабіста цікавіцца працай клінікі, наведвае яе і сустракаецца з маленькімі пацыентамі. Мясцовыя ўрачы кажуць, што ў самых цяжкіх медыцынскіх выпадках яны карыстаюцца асаблівым прывілеем – могуць асабіста папрасіць аб малітве Святога Айца за хворага дзіцяці.

Расійская асацыяцыя спецыялістаў у дзіцячай транспланталогіі адзначыла, што дапамога калектыву клінікі “Дзіцятка Езуса” расійскім дзецям неацэнная, а вынікі дапамогі вельмі цяжкім дзецям неверагодныя. Яны нагадалі, што дзіцячая трансплантацыя ў Расіі ажыццяўляецца вельмі рэдка, бо забор органаў у дзяцей пасля смерці магчымы толькі са згоды бацькоў, якія ў большасці выпадкаў такую магчымасць не разглядаюць. Гэта прыводзіць да таго, што вялікая колькасць дзяцей становяцца інвалідамі, не дажываючы да дарослага ўзросту, або цяжка пакутуюць, з жалем адзначылі заснавальнікі прэміі па дзіцячай транспланталогіі.

(Паводле Радыё Ватыкана)

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх