*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Падчас сваёй нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, Францішак афіцыйна распачаў рэгістрацыю на 31 Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве, Польшча.

У прысутнасці юнака і дзяўчыны, Святому Айцу быў перададзены планшэт, і Папа націснуў на кнопку, даючы гэтым самым старт рэгістрацыі.

"Я там зарэгістраваны!" - усклікнуў ён - "Дзякуючы гэтай электронным прыладзе я зарэгістраваўся ў якасці паломніка. Гэты Дзень адзначаецца ў Год міласэрнасці, таму ён будзе, у пэўным сэнсе, святам моладзі, закліканым адлюстроўваць тэму: "Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць".

Папа запрасіў моладзь свету прыняць удзел у ВДМ, паехаўшы ў Польшчу або арганізаваўшы свята ў сваіх супольнасцях.

У сваёй прамове, аргенцінскі Пантыфік разважаў над сённяшнім Евангеллем, якое распавядае пра памнажэнне хлябоў. Кажучы пра вучняў, якія спрабавалі разважаць у "рынкавых умовах" пра тое, як накарміць вялікі натоўп, Папа сказаў, Езус замяніў гэтую логіку куплі логікай дароў, прывёўшы прыклад маладога хлопчыка, які быў гатовы аддаць усё, што ён меў: 5 боханаў хлеба і дзве рыбы.

"Езус сапраўды чакаў гэтага", - сказаў ён. Ён загадаў вучням Сваім, каб людзі селі, затым ўзялі гэтыя хлеб і рыбу, затым Ён аддзякуе Айца і памножыць іх".

"Гэтыя жэсты прадбачаць тыя, якія ў Апошняй Вячэры надаюць хлебу Езуса яго найбольш глыбокае і праўдзівае значэнне. Хлеб Божы ёсць сам Езус. Ствараючы зносіны з Ім, мы атрымліваем Яго жыццё, мы становімся дзецьмі Айца Нябеснага і братамі. Удзельнічаць у Эўхарыстыі значыць увайсці ў логіку Езуса, логіку сумеснай падзякі. І, наколькі мы бедныя, настолькі мы можам даць нешта. "Прыняць Камунію" азначае таксама атрымаць ад Хрыста ласку, якая дазваляе нам дзяліцца з іншымі тым, хто мы ёсць, і тым, што ёсць у нас".

Працягваючы свой зварот, Папа сказаў, што ў той час як людзі здзіўлены дзеяннямі Езуса, сапраўдным цудам з'яўляецца задавальненне голаду Богам. Як малады хлопчык у Евангеллі, хрысціяне пакліканы прапаноўваць тое малое, што маюць.

"Хто з нас не мае пяці хлябоў і дзвюх рыб?" - спытаў Францішак - "Ва ўсіх нас гэта ёсць! Калі мы гатовыя аддаць іх у рукі Пана, іх было б дастаткова, каб у свеце было б трохі больш любові, міру, справядлівасці і, перш за ўсё, радасці. Колькі людзей маюць патрэбу ў радасці і міры! Бог здольны памнажаць нашы маленькія жэсты салідарнасці і зрабіць нас саўдзельнікамі Яго дароў".

Перад чытаннем малітвы “Анёл Панскі”, Папа заклікаў вернікаў маліцца, "каб Хлеба Нябеснага хапіла кожнаму, хто вырабляе вечнае і неабходнае для годнага жыцця".

Малітва, адзначыў ён, пацвярджае логіку абмену і любові.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх