*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак прамовіў у адрас зняволеных і іх сем'яў ў цэнтры Palmasola гораду Санта-Крус

У свой апошні дзень у Балівіі, 10 ліпеня 2015 г., Папа Францішак наведаў цэнтр Санта-Крус-Palmasola, адну з самых спрэчных і перапоўненых турмаў ў краіне.

У цэнтры трымаецца амаль 4.000 зняволеных разам з іх сем'ямі. Гісторыя Palmasola ўзыходзіць да 1989 года, калі ўрад Балівіі вырашыў перамясціць турму Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, якая да гэтага знаходзілася ў цэнтры горада, на ўскраіну. У цяперашні час у турме знаходзіцца 36% зняволеных Балівіі.

З-за адсутнасці інфраструктуры, зняволеныя абавязаны плаціць за іх уласныя “клеткі”. Калі яны не маюць грошай, яны павінны альбо знайсці спосаб, каб раздзяліць яе з іншым зняволеным або шукаць прытулак пад лесвіцай або ў калідорах.

Святы Айцец праехаў у цэнтр турмы, які, здавалася, больш падобны на перапоўнены горад, на маленькім белым гольф-кары, што зрабіла яго шлях больш мабільным.

Некалькі зняволеных падзяліліся з Папам сваімі гісторыямі пазбаўлення волі, а таксама звярнуліся з просьбай да Папы ўмяшацца ад іх імя, каб дзяржава зрабіла магчымым пошук лепшых умоў жыцця.

Пачынаючы сваю прамову, Папа сказаў, што ён не мог пакінуць краіну без наведвання гэтых людзей, каб падзяліцца верай і надзеяй, што "плод любові паказаны на крыжы Хрыста".

"Вы можаце спытаць сябе: "Хто гэты чалавек, які стаяць перад намі", разважаў ён. "Я хацеў бы адказаць на гэтае пытанне з чымсьці цалкам пэўным у сваім уласным жыцці. Чалавек, які стаіць перад вамі – той, хто перажыў прабачэнне. Чалавек, які быў і ёсць выратаваным ад многіх сваіх грахоў. Вось хто я. Я не маю таго большага, каб даць вам ці прапанаваць вам, але я хачу падзяліцца з вамі тым, што я маю я, і тым, што я люблю. Гэта Езус Хрыстос, міласэрнасць Айца".

Папа засяродзіўся на любові, міласэрнасці і прабачэнні Пана, здольных аднавіць годнасць аднаго, калі страчана іншае. Спасылаючыся на турэмнае зняволенне Святых Пятра і Паўла, 78-гадовы Пантыфік сказаў, што, нягледзячы на страту іх свабоды, было нешта, што трымала іх ад падзення ў адчай.

"Гэтым нечым была малітва, як індывідуальная, так і з іншымі", - сказаў ён. "Яны маліліся, і маліліся адзін за аднаго. Гэтыя дзве формы малітвы сталі сеткай падтрымання жыцця і надзеі. І гэтая сетка захоўвае нас ад упадзення ў адчай. Яна заклікае нас рухацца наперад. Гэтая сетка, якая падтрымлівае Вашае ўласнае жыццё і жыццё вашых сем'яў ".

Аргентынскі Папа заклікаў зняволеных і іх сем'і разважаць пра Хрыста ўкрыжаванага, у чые раны можна змясціць іх боль і грахі.

"Паразмаўляйце са святарамі, якія прыязджаюць сюды, пагаварыце з імі! Езус хоча дапамагчы вам устаць, заўсёды", - сказаў ён. "Гэтая упэўненасць прымушае нас ўпарта працаваць, каб захоўваць сваю годнасць".

Прызнаючы, што існуюць цяжкасці ў іх турэмнай сістэме, такія, як перапоўненасць, адсутнасць справядлівасці і гвалт, Папа сказаў, што не ўся надзея страчана.

"Тут, у гэтым рэабілітацыйным цэнтры, тое, як вы жывяце разам залежыць у некаторай ступені ад вас саміх", - сказаў ён. "Пакуты і пазбаўленне могуць зрабіць нас эгаістычнымі сэрцам і прывесці да канфрантацыі, але ў нас ёсць патэнцыял, каб зрабіць гэтыя рэчы магчымасцю сапраўднага братэрства. Дапамагайце адзін аднаму. Не бойцеся дапамагчы адзін аднаму. Д'ябал шукае саперніцтва, падзелу, банды. Пастаянна працуйце, каб дамагчыся прагрэсу".

Звяртаючыся да тых, хто працуе ў цэнтры, Папа заклікаў іх адкласці ў бок менталітэт, які дзеліць людзей на "добрых" і “дрэнных", замест гэтага засяродзіцца на дапамозе іншым. Пры гэтым, яны будуць спрыяць стварэнню больш прыемных умоў і надаванню ім годнасці.

Пасля моманту ціхай малітвы, Папа скончыў сваю прамову благаслаўленнем зняволеных і папрасіў іх маліцца за яго. Да свайго ад'езду, Папа Францішак атрымаў некалькі падарункаў ручной працы ад зняволеных, у іх ліку гамак, малюнак алеем яго самога і драўляны разьбяны вобраз.

Варта адзначыць, што наступным пунктам Папскага падарожжа ў Лацінскую Амерыку стане Парагвай. А 22:00 па беларускім часе запланавана прамая трансляцыя. Убачыць яе можна будзе тут >>>

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх