*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
На сваім апошнім прыпынку, перш чым адправіцца ў наступны этап свайго Апостальскага Падарожжа, Папа Францішак сустрэўся з духавенствам, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі Эквадора.

Сустрэча прайшла за межамі Нацыянальнай Святыні Маці Божай Куінчэ (Quinche), апякункі Эквадора. Святы Айцец зайшоў у храм, дзе яго чакалі дзесяткі кансэкраваных асоб. Папа паклаў букет чырвоных і белых руж перад статуяй Найсвяцейшай Маці, пасля яго суправадзілі ў асобны пакой, дзе Папа падпісаў гасцявую кнігу.

"Маці Куінчэ, ахоўвай эквадорскіх людзей. Даглядай за імі, Маці", - напісаў Святы Айцец.

Папа, як гэта ўжо стала звыклым на сустрэчах з духавенствам і кансэкраванымі асобамі, вырашыў адысці ад падрыхтаванага тэксту прамовы, аддаючы перавагу размаўляць з імі свабодна. Святы Айцец сказаў, што ў свой час у Эквадоры ён заўважыў нешта "своеасаблівае" у людзях.

"Усюды я іду і вітаю заўсёды шчаслівых, радасных, сардэчных, рэлігійных, пабожных, усюды!", - усклікнуў ён.

"Я маліўся і спытаў у Езуса некалькі разоў у малітве: “Што гэтыя людзі маюць рознага?” І ў маіх думках паўстала кансэкрацыя Святога Сэрца. Я павінен сказаць як у пасланні Езуса: багацці, якія ў вас ёсць, духоўныя багацці сыходзяць ад мужнасці - бо былі цяжкія моманты – даверыць краіну Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Святы Айцец таксама заклікаў законнікаў і законніц рушыць услед прыкладу Найсвяцейшай Панны Марыі, якая не прымала на сябе ролю галоўнага героя, а, хутчэй, вучаніцы.

"Яна была ў курсе, што ўсё, што прайшло праз Яе, было актам бязвыплатнасці Пана".

78-гадовы Пантыфік запрасіў іх пераймаць Панну Марыю і каб кожную ноч яны маліліся Пану, кажучы: "Ты даў мне ўсё". Святы Айцец таксама папярэдзіў наконт кар'ерызму, сказаўшы, што кансэкраваныя асобы могуць стаць ахвярай "духоўнай хваробы Альцгеймера".

"Падзякай з'яўляецца ласка, якая не можа суіснаваць з прасоўваннем. Калі член духавенства, рэлігійнай супольнасці, манах [і г.д.] шукаюць кар'еру, яны трапляюць у духоўны Альцгеймер і забываюцца, адкуль яны прыйшлі", - сказаў Папа.

Паслуга і ўдзячнасць


Працягваючы сваю імправізаваную прамову, Папа Францішак заклікаў прысутных прасіць літасці памяці і аднаўлення гэтай малітву штодня.

Робячы гэта, сказаў ён, можна даць ім магчымасць служыць вернікам не пакладаючы рук.

"Паслуга змешваецца з удзячнасцю", - сказаў ён. "Тое, што вы атрымалі свабодна, аддавайце свабодна. Калі ласка, не спаганяйце плату за ласку, калі ласка! Хай наша пастырская [паслуга] будзе бязвыплатнай; гэта жудасна, калі чалавек пачынае губляць такую ўзнагароду".

Святы Айцец таксама заклікаў іх жыць гэтай падзякай і памяццю у шчасце і радасць. Іх пакліканне, ён падкрэсліў, падарунак Хрыста, які дапаможа падтрымліваць гэтыя "два слупкі нашага святарскага і рэлігійнага жыцця".

Хрыстус, па яго словах, "нічога не зрабіў з Сябе, Ён паклаў Сябе, Ён упакорыў Сябе, Ён зрабіў Сябе бедным, каб ўзбагаціць нас у сваёй беднасці".

"Пачуццё памяці дазваляе нам памятаць тыя цуды, якія тварыў Пан у нашым жыцці", - сказаў на заканчэнне Папа Францішак. "Няхай Пан надасць вам гэтую ласку; няхай ён працягне благаслаўляць эквадорскіх людзей, якія былі закліканы служыць, няхай вы як і па-ранейшаму будзеце бласлаўлёнымі гэтай асаблівасцю, што я заўважыў, калі прыехаў сюды".

(MD, "PRF") 


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх