*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік распавёў прадстаўнікам школ і універсітэтаў Эквадора, як яны павінны рэагаваць на Божае пакліканне, каб культываваць і даглядаць за Стварэннем

Вышэйшая адукацыя, кажа Папа Францішак, створана не дзеля прэстыжу або заробку вялікіх грошай, а каб даведацца, як жыць у салідарнасці з іншымі людзьмі і светам, а асабліва з беднымі і абяздоленымі.

Папа казаў пра гэта 7 ліпеня 2015 г. у Эквадоры, у ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі школ і універсітэтаў у Папскім Каталіцкім універсітэце Эквадора. Гэта яго другі поўны дзень падчас Апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Амерыку.

Святы Айцец цытаваў сваю нядаўнюю энцыкліку “Laudato Si'”, каб заклікаць маладых людзей і педагогаў клапаціцца аб сваіх братах і сёстрах, аб свеце, дадзенага нам усім Панам.

"Як мы можам дапамагчы нашым маладым людзям не ўбачыць універсітэцкі дыплом як сінонім высокага статусу, грошай і сацыяльнага прэстыжу", - сказаў ён. "Як мы можам дапамагчы зрабіць іх адукацыю знакам вялікай адказнасці ва ўмовах сённяшніх праблем, патрэбаў бедных, клопату аб навакольным асяроддзі?”

"У мяне таксама ёсць пытанне да вас, дарагія студэнты. Вы – сучаснасць і будучыня Эквадора, вы рыхтуеце глебу пад пасеў вашага новага грамадства. Ці заўважылі вы, што час навучання з'яўляецца не толькі правам, але прывілеяй? Колькі вашых сяброў, вядомых або невядомых, хацелі б мець месца ў гэтым доме, але, па розных прычынах, не маюць яго? У якой ступені наша навучанне дапамагае нам адчуваць салідарнасць з імі? "

Урокі з самага пачатку

Папа Францішак звярнуўся да Евангелля і Кнігі Быцця, каб распавесці аб нашай агульнай місіі ў даглядзе за іншым і за зямлю.

"Пан не толькі дае нам жыццё: ён дае нам зямлю, ён дае нам усе тварэнні", - сказаў Пантыфік. "Ён не толькі дае чалавеку партнёрства і бясконцыя магчымасці: ён таксама дае чалавечым істотам задачу, ён дае ім місію. Ён запрашае іх стаць часткай яго тварэння і ён кажа: “Развівайце яго! Я аддаю вам насенне, глебу, ваду і сонца. Я даю вам вашы рукі і вашых братоў і сясцёр. Вось яно, яно тваё. Гэта дар, падарунак, прынашэнне. Гэта не тое, што можна купіць або набыць. Яно папярэднічае нам і яно будзе там доўга пасля нас”.

"Наш свет – гэта дар, дадзены нам Панам, каб мы маглі зрабіць яго ўласнасцю. Пан не стварае яго для сябе, каб ён потым мог убачыць сваё адлюстраванне ў ім. Наадварот: тварэнне – падарунак, якім мы павінны дзяліцца. Гэта прастора, якую Пан дае нам, каб будаваць адно за адным, каб стварыць паняцце «мы». Свет, гісторыя, увесь час – гэта ўмовы, у якіх мы будуем гэтае «мы» з Панам, з іншымі людзьмі, з зямлёй".

Папа Францішак казаў аб сваім вучэнні у “Laudato Si'”, у якім асяроддзе пражывання чалавека і прыроднае асяроддзе ўзаемазвязаны.

Ён сказаў, што "абодва могуць толькі "пагоршыць ", мы можам таксама сказаць, што яны могуць “падтрымаць адзін аднаго і могуць быць зменены да лепшага". Гэта зваротная сувязь можа прывесці да адкрытасці, пераўтварэння і жыцця, або да разбурэння і смерці".

Святы Айцец у асноўным трымаўся думкі падрыхтаванага ім звароту, дадаўшы толькі некалькі сваіх асабістых заўваг. У адзін момант, ён казаў сваімі словамі пра неабходнасць надаваць больш увагі клопату пра іншых. Зыходзячы з яго тэксту, ён адзначыў даволі халодныя зімы ў сябе дома ў Рыме, сказаўшы, што недалёка ад Ватыкана пажылы бяздомны памёр ад холаду ноччу. І гэта не зрабіла сенсацый ў газетах ці часопісах, ён паскардзіўся: пакуль што ваганні на рынку з'яўляюцца міжнароднай навіной.

"Адно можна сказаць упэўнена: мы больш не можам адварочвацца ад рэчаіснасці, ад нашых братоў і сясцёр, на маці-зямлі," - сказаў Папа пазней у сваім звароце. "Гэта няправільна: адварочвацца ад таго, што адбываецца вакол нас, як быццам гэта пэўная сітуацыя, што не існуе ці не мае нічога агульнага ў нашым жыцці.

"Зноў і зноў мы адчуваем тэрміновасць пытання, якое Пан паставіў перад Каінам: "Дзе твой брат?” Але мне цікава, ці застаўся наш адказ такім жа, што і быў раней: “Хіба я вартаўнік брату майму?”

Пасля таго, як Святы Айцец скончыў сваю прамову, ён узначаліў вернікаў у малітве “Ойча наш”. Ён таксама сказаў, што, паколькі кожны хоча быць "з добрымі манерамі" (або добра адукаваным), ён не пакіне “дом" перш, чым развітацца з маці, сказаў Папа, звярнуўшыся да выявы Маці Божай і натоўп пачаў маліцца да яе.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх