*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак прыбыў у аэрапорт Санта-Крус, Балівія у сціплай машыне тыпу седан срэбранага колеру. Ён выйшаў і адразу ж быў сустрэты прэзідэнтам краіны Эва Маралесам.

Пакуль яны ішлі па чырвонай дывановай дарожцы, якая была пакладзена для Папы, гучала народная музыка. Пантыфік ціснуў рукі і вітаў добразычліўцаў, у тым ліку лідэраў Касцёла ў Балівіі.

Адна жанчына спрабавала ўзяць сэлфі з Папам Францішкам, але яе гераічныя намаганні не ўвянчаліся поспехам. Маленькае дзіця таксама звярнула на сябе ўвагу Папы. Пантыфік удзяліў дзіцяці благаслаўленне.

Папа атрымаў апошні падарунак, на гэты раз менш спрэчны, чым папярэднія, якія былі прэзентаваны Пантыфіку падчас падарожжа. Трымаючы свой чорны партфель, Папа падняўся па трапу - на гэтым яго візіт у Балівію прыйшоў да завяршэння.

Папа накіраваўся ў Асунсьён, Парагвай, дзе яго чакаюць заключныя пункты 9-га Апостальскага падарожжа ў краіны Лацінскай Амерыкі. У хуткім часе рэдакцыя “Папа Францішак” прадставіць матэрыял пра афіцыйную цырымонію сустрэчы Пантыфіка ў Асунсьёне. Не прапусціце.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх