*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Тысячы ўдзельнікаў руху “Абнаўленне ў Святым Духу” будуць маліцца за хрысціян, якіх пераслеюдуюць, разам з Папам Францішкам вечарам 3 ліпеня 2015 г. на плошчы Святога Пятра. Гэта будзе вялікая экуменічная падзея, бо пераследуемыя належаць да шматлікіх хрысціянскіх супольнасцяў.

"Тое, што хрысціяне могуць зрабіць для сваіх братоў і сясцёр на Усходзе ёсць наступнае. Перш за ўсё, гэта малітва, маліцца за параненых, за шматпакутныя народы, не толькі хрысціян, але і за ўвесь рэгіён, ахоплены пажарам пераследу. Па-другое, мець салідарнасць у рамках гуманітарнай дапамогі. Я думаю, што гэтыя дзве рэчы могуць дапамагчы аблегчыць пакуты ншых братоў і сясцёр на Усходзе", - сказаў Палікарп Эўхеніа Айдын, прадстаўнік Сірыйскай Праваслаўнай Царквы.

"Мы хочам даць голас тым, хто страціў права на жыццё, мець дом са сваімі сем'ямі і жыць са сваімі блізкімі. Права вызнаваць веру азначае здольнасць прызнаваць яе свабодна", - адзначыў Сальваторэ Марцінес, рух “Абнаўленне ў Святым Духу”.

Мерапрыемства будзе доўжыцца амаль тры гадзіны, але Папа Францішак наведае толькі канчатковую частку. Перад гэтым будзе споўнена спецыяльная песня-малітва. Чакаюцца выступленні такіх артыстаў як Ноа і Андрэа Бачэллі.

Ноа – яўрэйская спявачка, якая мае глыбокае захапленне ад служэння Папы Францішка.

"Я сапраўды думаю, што Папа павінен быць прыкладам для сусветных лідэраў паўсюль, бо я думаю, што без ўмяшання рэлігійных лідэраў у нас не будзе міру. Мы можам працаваць на палітычным і дыпламатычным узроўні, на сацыяльным узроўні, але гэта на самой справе рэлігійныя лідэры павінны прызываць сваіх вернікаў і казаць ім, што не будзе больш вайны ў імя Пана, няма больш нянавісці ў імя Пана", - сазала спявачка Ноа.

Сустрэча з рухам працягнецца на Алімпійскім стадыёне ў Рыме, чакаюцца ўдзельнікі з дзесяткаў краін Свету.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх