*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік распавёў пра плён яго апошняга Апостальскага падарожжа і наведвання санктуарыя Маці Божай Гвадэлупскай падчас звароту перад малітвай “Анёл Панскі”

Падчас свайго нядзельнага звароту да сабраных на плошчы Св. Пятра, 19 ліпеня 2015 г., Папа Францішак узгадаў сваю нядаўнюю Апостальскую візітацыю ў Паўднёвую Амерыку, дзякуючы Пану, а таксама людзям Эквадора, Балівіі і Парагвая "за іх ласкавы і цёплы прыём і энтузіязм".

Святы Айцец пачаў разважаць над сённяшнім Евангеллем ад Святога Марка, у якім Езус з жалем глядзеў на натоўп, які пайшоў за ім, і які быў падобны "да авечак без пастуха". Папа сказаў, што чытанне дня дае магчымасць зазірнуць, як Езус бачыў і адчуваў сэрцам.

Евангелле выклікае тры словы, якія ён апісаў як "дзеясловы Пастыра": бачыць, мець спачуванне і вучыць.

"Першае і другое, бачыць і мець спачуванне, заўсёды звязана са стаўленнем Езуса: на самой справе яго погляд – гэта не погляд сацыёлага або фотакарэспандэнта, ён заўсёды бачыць “вачыма сэрца",- сказаў ён.

Са спачування, сказаў 78-гадовы Пантыфік, зыходзіць жаданне Езуса "карміць натоўп хлебам Яго Слова".

"Езус бачыць, Езус мае спачуванне, і Езус вучыць нас. Гэта прыгожа".

Народ Божы ў Лацінскай Амерыцы

Працягваючы свой зварот, Папа Францішак сказаў, што ён спытваў, ці будзе дух Добрага Пастыра накіроўваць яго падчас нядаўняга візіту ў Балівію, Эквадор і Парагвай. Ён падзякаваў людзям, урадам і духавенству за іх прыём і актыўны ўдзел ў час яго візіту.

"З дапамогай гэтых братоў і сясцёр, я праславіў Пана за цуды, якія ён зрабіў народу Панскаму на гэтай зямлі, за іх веру, якая захапляе і заахвочвае іх жыццё і культуру", - сказаў ён.

"Лацінаамерыканскі кантынент мае вялікі чалавечы і духоўны патэнцыял, ён ахоўвае хрысціянскія каштоўнасці, якія ўжо глыбока ўкараніліся, але ён таксама перажывае сур'ёзныя сацыяльныя і эканамічныя праблемы”.

Аргенцінскі Пантыфік пацвердзіў прыхільнасць Касцёла ў абвяшчэнні Евангелля тым, хто найбольш мае патрэбу ў надзеі. Ён таксама нагадаў яго запрашэнне да народаў Лацінскай Амерыкі прыцягнуць з Хрыста сілу для распаўсюджвання слова Пана", каб моцная рэлігійнасць заўсёды дапамагала людзям быць вернымі сведкамі Евангелля".

Завяршаючы сваю прамову, Папа Францішак даручыў плён “гэтага незабыўнага Апостальскага падарожжа" заступніцы Амерыкі, Маці Божай Гвадэлупскай.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх