*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак на шляху ў Эквадор – першы этап яго васмідзённага тура ў краіны Лацінскай Амерыкі: Эквадор, Балівію і Парагвай – тры "братэрскія народы", да якіх Святы Айцец запісаў адзіны відэазварот напярэдадні візіту. Палёт Святога Айца пачаўся ў Рымскім Аэрапорце Леанарда да Вінчы (Фьюмічына) прыкладна а 9:30 раніцы (па рымскім часе) 5 ліпеня 2015 г., на заканчэнне якога Пантыфіку спатрэбіцца роўна 13 гадзін.

Варта прыгадаць, што ўжо два гады прайшло з часу паездкі Папы ў Рыа-дэ-Жанэйра з нагоды Сусветнага дня моладзі ў 2013 годзе. Зараз жа Папа Францішак вяртаецца ў Паўднёвую Амерыку са сваім 9-ым міжнародным падарожжам. "Я хачу быць сведкам радасці Евангелля", - сказаў Святы Айцец напярэдадні свайго ад'езду, выказваючы жаданне прынесці ласку Пана тым, хто больш за ўсіх мае ў ёй патрэбу: дзецям, састарэлым, хворым, зняволеным , бедным, кожнай ахвяры "культуры адыходаў”.

Маршрут Папы ўключае ў сябе больш за 24 тысячы кіламетраў вандравання на працягу тыдня разам з рэзкімі зменамі ў вышыні і тэмпературы. Трэба адзначыць, што ўсяго за сем дзён Папа Францішак будзе адчуваць тэмпературы ў дыяпазоне ад 3° да 40° па Цэльсіі і вышыню больш за 4 тысячы метраў над ўзроўнем мора падчас яго пералётаў ад Атлантыкі да Анд і пераездаў паміж імі.

Пантыфік правядзе па 48 гадзін у кожнай краіне, з індывідуальнай праграмай у кожнай. Але падобнымі для кожнай праграмы стануць такія падзеі як аўдыенцыя з кожным прэзідэнтам, "вячоркі” з біскупамі, размовы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, а таксама сустрэчы са святарамі, законнікамі і кансэкраванымі асобамі.

Кожная краіна таксама плануе спецыяльныя мерапрыемствы і наведванні: у дом для састарэлых, які працуе пад эгідай сясцёр Маці Тэрэзы ў Эквадоры; турму (адну з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы) і сустрэчу з членамі ІІ Сусветнага сходу прадстаўнікоў народных рухаў у Балівіі; дзіцячы шпіталь і раён трушчоб ў Парагваі.

Існуе таксама і “марыйны падмурак” падарожжа: Папа Францыск будзе маліцца перад абразам "Virgen Dolorosa" ў Кіта і ля іншай буйной святыні Божай Маці ў 40 км ад горада Асунсьён.

У аснове ўсіх праграм, аднак, прысутнічаюць любімыя тэмы Папы Францішка: радасць Евангелля, прымірэнне і аднаўленне.

MD, "PRF", згодна з паведмленнем Vatican Radio


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх