*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Шмат людзей на вуліцах Кіта віталі Папу ў яго апошні дзень у Эквадоры падчас 9-га Апостальскага падарожжа

У апошні дзень свайго апостальскага візіту ў Эквадор, 8 чэрвеня 2015 г., Папа Францыск зрабіў кароткі прыпынак у Доме для састарэлых, які працуе пад эгідай Місіянераў Міласэрнасці ў Кіта.

Тысячы вернікаў выстраіліся па вуліцах, каб хоць мімаходам пабачыць Папу, які выязджаў з рэзідэнцыі Апостальскага нунцыя, многія з іх крычалі "Queremos ver al Papa" (Мы хочам убачыць Папу).

Па прыбыцці Папа прывітаў сясцёр Міласэрнасці. Законніцы ўсклалі на шыю Папы вянок з сініх і белых кветак і суправадзілі яго ў капліцу, дзе ён заставаўся ў малітве на працягу некалькіх хвілін.

Потым Папу завялі ў пакой, дзе пажылыя людзі прынялі яго з апладысментамі. Адзін з іх, вітаючы Святога Айца, надзеў традыцыйны капялюш на галаву Папы. 78-гадовы Пантыфік вітаў кожнага па адным.

Законніцы, якія працуюць у рэзідэнцыі, сабраліся вакол Папы і папрасілі яго благаслаўлення. Святы Айцец нагадаў ім аб сваім візіце ў Неапаль, калі законніцы таксама знаходзіліся вакол яго і ледзь не "збіраліся паглынуць мяне, як львы».

Перад ад'ездам, адна жанчына прэзентавала Святому Айцу хатнія дэсерты. "Ці гэта для мяне?", - спытаў Папа. Калі жанчына адказала “так”, ён жартам усклікнуў: "Але ж я сёння уязджаю!"

На шляху Папы Францішка былі гучны апладысменты ад многіх людзей, якія радасна віталі Пантыфіка. Святы Айцец благаславіў іх і нават пазіраваў для некалькіх фотаздымкаў, перш чым працягнуць праграму сустрэчай з духавенствам Эквадора.

(MD, "PRF") 


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх