*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пачынаючы з нядзелі, Папа Францішак на час пакіне Рым для свайго васьмідзённага тура па Лацінскай Амерыцы. Ён будзе пералятаць на самалёце сем разоў і наведае пяць гарадоў у Эквадоры, Балівіі, Парагваі. Варта адзначыць, што гэта вельмі асабістая паездка для Папы.

"Ён хацеў наведаць гэтыя тры краіны, якія не лічацца вельмі важнымі пры ацэнцы іх геапалітычных крытэрыяў", - сказаў Айцец Федэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай сталіцы.

Падарожжа пачнецца з Эквадора. Папа прыбудзе ў Кіта ў сярэдзіне дня па мясцовым часе, 5 ліпеня 2015 г. Там ён сустрэнецца з прэзідэнтам Рафаэлям Карэа і наведае Стары цэнтр горада.

У Гуаякілі, найбуйнейшым горадзе ў Эквадоры, Папа Францішак будзе святкаваць Святую Імшу ў гонар лацінаамерыканскіх сем'яў.

У аўторак, 8 ліпеня, ён вылеціць у Балівію і прыпынецца у самым высока змешчаным аэрапорце ў свеце. Ён знаходзіцца недалёка ад Ла-Паса, на вышыні больш за 13.000 футаў. Папа правядзе там толькі 4 гадзіны, каб пазбегнуць горнай хваробы.

"Ён вырашыў спыніцца ў Эль-Альта і Ла-Пасе. Ён робіць гэта з поўным спакоем розуму і перакананнем у гэтай справе", - адзначыў Федэрыка Ламбардзі.

Потым ён адправіцца ў Санта-Крус, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі народных рухаў на іх ІІ Міжнародным Сходзе. Папа таксама наведае турму ў Палмасола.

У пятніцу, 10 ліпеня, Пантыфік прыедзе ў Парагвай. Ён наведае толькі сталіцу краіны – горад Асунсьён, не гледзячы, что Святая Імша будзе цэлебравацца ў святыні Caacupé, што прыкладна ў 25 мілях ад горада. Затым ён наведае Bañado Norte, дзе жывуць каля 100.000 чалавек. Перад вяртаннем у Рым, Папа зробіць канчатковы прыпынак ў месцы, дзе пажар забіў амаль 400 чалавек у 2004 годзе.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх