*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік перадаў пажаданні падтрымкі і апостальскае благаслаўленне ўдзельнікам мерапрыемства

Папа Францішак паслаў свае добрыя пажаданні і выказаў падтрымку Каталіцкааму Касцёлу ў Англіі і Уэльсе 23 ліпеня 2015 г. з нагоды “Дня ў абарону жыцця”. “Дзень у абарону жыцця” прысвечаны малітве ў імя жыцця і павышэнню дасведчанасці аб яго значэнні, каштоўнасці на кожным этапе і ў кожным стане.

Апостальскі нунцый у Велікабрытаніі арцыбіскуп Антоніо Менніні атрымаў ліст ад Папы і перадаў яго мясцоваму біскупу, адказнаму за арганізацыю “Дню ў абарону жыцця”, Джону Шэррынгтону. Святы Айцец сардэчна надаў яго Апостальскае Благаслаўленне "усім тым, хто прымае ўдзел у гэтай знамянальнай падзеі і заўсёды працуе дзеля заахвочвання годнасці кожнага чалавека з моманту зачацця да натуральнай смерці".

“Дзень у абарону жыцця 2015” факусуецца на каталіцкім вучэнні аб адпаведным лячэнні ў канцы жыцця. Галоўнае пасланне Дню – 'Як мы шануем жыццё, пакуль можам і прымаем смерць, калі яна прыходзіць?”

Больш за 300.000 паштовак будуць размеркаваны да вернікаў у Англіі і Уэльсе ў гэтыя выхадныя, прапаноўваючы кіраўніцтва наконт рашэнняў аб заканчэнні жыцця.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх