*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Святы Айцец сустрэўся з 30.000 членамі харызматычнага руху “Абнаўленне ў Святым Духу” на плошчы Святога Пятра 3 ліпеня 2015 г.

Сустрэча са Святым Айцом распачынае 38-ы Нацыянальны сход руху “Абнаўленне ў Святым Духу”. Ён пройдзе на тэму: "Шляхі адзінства і міру: галасы малітвы за сённяшніх пакутнікаў і духоўны экуменізм”.

Сальваторэ Марцінес, прэзідэнт руху, пачаў свой выступ з закліка да адзінства паміж рэлігійнымі лідэрамі.

Сярод прысутных на сустрэчы былі кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў; кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству; кардынал Анджэла Баньяска, прэзідэнт Італьянскай біскупскай канферэнцыі. Таксама прысутнічалі некалькі ўсходніх праваслаўных патрыярхаў, біскупаў англіканскай і лютэранскіх цэркваў і пастараў-пяцідзесятнікаў.

Група іерархаў трымала рукі аб рукі ў супольнай малітве, падчас спеву гімна “Вялікая Благадаць”. Папа таксама далучыўся да малітвы.

"Айцец, спашлі свой Святы Дух, які Езус абяцаў нам. Хай ён вядзе нас да адзінства", - сказаў Святы Айцец.

"Гісторыя падзяліла нас. Езус, дапамажы нам ісці па шляху адзінства, паяднай усе нашы адрозненні. Пане, ты заўжды робіш тое, што абяцаеш, надаючы адзінства ўсім хрысціянам".

Ні спякотны Рымскі вечар, ні нечаканы дождж, які праліўся на прысутных, не аслабілі іх дух. Прывітаўшы вернікаў, Святы Айцец сказаў: "Дождж таксама вітаецца, бо ён быў створаны Панам". Папа з’явіўся, каб падзякаваць усіх за тое, што прыйшлі на плошчу Святога Пятра і за іх “энтузіязм і цёплы водгук”.

Падчас сваёй прамовы, Святы Айцец пахваліў стараннасць харызматычнага руху ў арганізацыі сустрэчы Святога Духа ў сваім жыцці. Ён таксама заклікаў іх працягваць аказваць садзейнічанне хрысціянскаму адзінству, а таксама ўзгадаў шматлікіх сучасных хрысціянскіх пакутнікаў. Папа сказаў, што пакуты тых, хто праліў сваю кроў за Хрыста, аб'ядноўваюць ўсіх хрысціян.

"Некалькі месяцаў таму 23 егіпецкіх копта былі абезгалоўлены на беразе Лівіі. У той момант, яны прамаўлялі імя Езуса. "Яны ж не каталікі!" Але яны хрысціяне! Яны браты! Яны нашы пакутнікі! Гэта экумэнізм крыві!", - усклікнуў Пантыфік.

"А 50 гадоў таму Благаслаўлёны Павел VI падчас кананізацыі маладых пакутнікаў з Уганды зрабіў спасылку на тое, што па той жа прычыне, іх англіканскі катэхет-спадарожнік таксама праліў сваю кроў. Яны былі хрысціянамі, яны былі мучанікамі. Даруй мяне, што не скажу нічога незвычайнага, але яны нашы пакутнікі, таму што яны аддалі сваё жыццё за Хрыста! І гэта экумэнізм крыві!"

Мерапрыемства ўключала лепшыя творы розных музыкаў, у тым ліку італьянскага тэнара Андрэа Бачэллі. У суботу, 4 ліпеня 2015 г., кардынал Анджэла Камастры, Генеральным вікарый горада-дзяржавы Ватыкан, узначаліў Эўхарыстыю з членамі харызматычнага руху на Алімпійскім стадыёне Рыма.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх