*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Ішоў дождж, калі папскі самалёт прыбыў у Асунсьён, Парагвай, але ён не перашкодзіў пачатку афіцыйнай цырымоніі прывітання.

Музыка гучала на ўвесь аэрапорт, пакуль самалёт спыняўся, спаўняліся асаблівыя песні, напісаныя спецыяльна для папскага візіту.

Папа нават не скарыстаўся парасонам падчас вітання з парагвайскім прэзідэнтам Арасіа Картэсам. Шматлікія пілігрымы чакалі Пантыфіка побач з чырвонай дывановай дарожкай, ён памахаў ім, а пасля падышоў да крэслаў, падрыхтаваных для яго і прэзідэнта.

Дзіцячы хор і ваенны аркестр выконвалі дзяржаўныя гімны Парагвая і Ватыкана. Іх таксама падтрымлівала іншая група спяваючых дзяцей. Папа таксама ўбачыў танец, заснаваны на традыцыйных парагвайскіх элементах.

Быў таксама паказаны памятны відэафільм пра візіт Святога Папы Яна Паўла II у краіну ў 1988 годзе. Папа Францішак благаславіў мемарыяльную дошку, у якой увекавечаны апошні папскі візіт.

Папа адчуваў сабе шчаслівым, калі ён быў акружаны групай маленькіх дзяцей. У яго была шчырая ўсмешка, ён абдымаў і благаслаўляў іх.

Сеўшы ў папамабіль, Святы Айцец Францішак афіцыйна пачаў заключны этап яго 9-га Апостальскага падарожжа ў тры краіны Лацінскай Амерыкі: Эквадор, Балівію і Парагвай.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх