*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік наведаў Базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб дзякаваць за Апостальскае Падарожжа ў Лацінскую Амерыку

Папа Францішак прыбыў у Італію ў другой палове дня, а 13:37 па мясцовым часе (14:47 па беларускім), з яго Апостальскай візітацыі ў Лацінскую Амерыку. Борт Alitalia прызямліўся ў Рымскім аэрапорце Чампіна, заканчваючы гэтак самым 9-ае Апостальскае падарожжа ў Эквадор, Балівію і Парагвай.

Падчас палёту Святы Айцец паразмаўляў з журналістамі. Афіцыйны тэкст, як чакаецца, будзе апублікаваны на нашым сайце раніцай 14 ліпеня 2015 г.

Палёт Папы пачаўся ў Аэрапорце Silvio Pettirossi Асунсьёна а 19:37 вечара пра мясцовым часе. Палёт, які доўжыўся 12 гадзін і 45 хвілін, уключаў пралятанне над Парагваем, Балівіяй, Бразіліяй, Каба-Вэрдэ, Канарскімі востравамі, Марока і Іспаніяй.

Пасля прызямлення, Святы Айцец здзейсніў свой традыцыйны візіт у Рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб дзякаваць Найсвяцейшай Панне за візіт. Папа правёў некалькі хвілін у малітве перад выявай Salus Populi Romani (Ахоўніцы рымскага народа). Паводле легенды, выява адной з некалькіх карцін, як мяркуюць, была напісана Святым Лукой.

Пасля яго візіту ў базыліку, Папа вярнуўся ў Ватыкан. Варта дадаць, што наступнае, Дзясятае Апостальскае падарожжа, Папы Францішак здзейсніць на Кубу і ў Злучаныя Штаты Амерыкі з 19 па 28 верасня 2015 г.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх