*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Чырвоны дыван зноў ляжаў над нагамі Папы Францішка, а гэта значыць, што Падарожжа ў Эквадор падышло да завяршэння. Шматлікія вернікі, якія былі апрануты ў традыцыйнае адзенне Эквадора, размахвалі сцягамі пакуль Папа ўзнімаўся па трапу.

Прэзідэнт Рафаэль Карэа далучыўся да астатніх і таксама памахаў рукой на развітанне з Папам Францішкам. Сімфанічны аркестр і дзясяткі танцораў выконвалі лепшыя творы, у тым ліку і гімн Эквадора.

Вецер быў настолькі моцным, што Папа Францішак быў вымушаны зняць піуску падчас цырымоніі развітання.

Перад ад'ездам, Папа індывідуальна развітаўся з кожным прадстаўніком біскупскай канферэнцыі Эквадора. Моладзь таксама была ў асяроддзі Папы. Пантыфік ўсіх абняў, пацалаваў і благаславіў падчас сваіх апошніх імгненняў у краіне.

Прэзідэнт Эквадора таксама вітаў Папу, калі той прыбыў, і заставаўся побач з ім амаль да самага канца паездкі. Перш, чым Папа Францішак, нарэшце, зайшоў у самалёт, ён два разы абняўся з прэзідэнтам.

Апошнім імгненнем Папы Францішка ў Эквадоры была яго зіхатлівая ўсмешка, якая назаўжды застанецца ў сэрцах мільёнаў эквадорцаў.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх