*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік накіраваў відэазварот да бедных з Сан-Паўлу пасля атрымання распяцця і ружанца

У сераду, 22 ліпеня 2015 г., Папа Францішак запісаў зварот да бяздомных архідыяцэзіі Сан-Паўлу, Бразілія, каб падзякаваць за падарункі, якія ён атрымаў у тую раніцу: распяцце і ружанец, зробленыя з перапрацаваных матэрыялаў.

Пантыфік атрымаў падарункі з рук святара касцёла горада, айца Луіса Эдуарда Баронто, які прысутнічаў на аўдыенцыі, якую Папа правёў у Доме Святой Марты з кардыналам Клаўдыё Хаммэс.

“Папа быў глыбока крануты, калі мы далі яму падарункі. Ён паслаў ім сваю піуску, кажучы, што гэтым жэстам ён быццам дакрануўся да кожнага з бяздомных", - пракаментаваў айцец Баронто.

Пантыфік таксама пажадаў адправіць ім відэа, так, каб бяздомныя, а таксама айцец Ланцэлоцці, біскупскі вікарый для пастырскай апекі над бяздомнымі, пабачылі гэта. Айцец Баронто запісаў відэа на мабільны тэлефон. Ён быў вельмі засмучаны, бо відэа не запісвала гук з голасам Папы - "тэхнічныя праблемы", сказаў ён.

Тым не менш, айцец Баронто прыняў да ведама словы Святога Айца і запісаў арыгінальнае аўдыё на іспанскай мове для вэб-старонцы архідыяцэзіі Сан-Паўлу, у якім гаворыцца: "Дарагі айцец Хуліа Ланцэлоцці і іншыя супрацоўнікі, якія працуюць з бяздомнымі. Я хачу сказаць вам, што я з радасцю атрымаў падарункі, якія вы паслалі мне. Працягвайце любіць Езуса і бедных. Гэта шлях Евангелля. Я ўпэўнены, што вы будзеце маліцца за мяне, і гэта будзе малітва, якая надасць мне сілы. Цяпер я пасылаю вам сваё благаслаўленне: у імя Айца, Сына і Духа Святога".

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх