*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік дадаў, што ў справядлівасці мы павінны ўзгадваць тых, хто змагаўся з “логікай Меча” “моцай Крыжа”

Папа Францішак выступіў з вялікай прамовай на ІІ Сусветнай сустрэчы народных рухаў, рэдка адыходзячы ад яго падрыхтаванага тэксту, хоць і робячы некаторыя заўвагі наконт грахоў каталікоў падчас каланізацыі Амерыкі.

Міжнародная канферэнцыя сабрала прадстаўнікоў свету рабочых, карэнных народаў і іншых маргіналізаваных супольнасцяў. Першы ў свеце сход асацыяцыі адбыўся ў мінулым годзе ў Ватыкане, і Святы Айцец таксама выступаў з гэтай нагоды.

Папа прапанаваў працоўным і іншых сацыяльным прадстаўнікам: "скажам НЕ формам каланіялізму, старога і новага. Скажам ТАК сустрэчы паміж народамі і культурамі. Благаслаўлёныя міратворцы”.

А потым Святы Айцец дадаў: "Тут я хачу падняць важнае пытанне. Некаторыя могуць з поўным правам сказаць,"калі Папа кажа пра каланіялізм, ён узгадвае пэўныя дзеянні Касцёла”. Я кажу вам гэта са шкадаваннем: многія сур'ёзныя грахі былі ўчыненыя супраць карэнных народаў Амерыкі ў імя Пана. Мае папярэднікі прызналі гэта, CELAM [Савет Лацінаамерыканскіх біскупаў] сказаў пра гэта і я таксама хачу сказаць. Як Святы Ян Павел II, я прашу каб Касцёл "стаў на калені перад Панам і маліў аб прабачэнні за мінулыя і сучасныя грахі сваіх сыноў і дачок”. Я хачу таксама сказаць, і тут я хачу быць цалкам зразумелым, як святы Ян Павел II: я пакорліва прашу прабачэння, не толькі за злачынствы самога Касцёла, але і за злачынствы, учыненыя супраць карэнных народаў падчас так званага “заваявання Амерыкі".

Абапіраючыся на падрыхтаваны тэкст, ён дадаў: "І з гэтай просьбай аб прабачэнні, і будучы справядлівым, я хацеў бы ўзгадаць святароў і біскупаў, якія катэгарычна супраць змагання “логікі меча” з “моцай крыжа”. Там быў грэх. Быў грэх, і ў дастатку, і за гэта мы просім прабачэння. Але там таксама быў грэх, быў дастатковы грэх, у шчодрай надмернасці, праз гэтых людзей учынены [святароў і біскупаў], якія абаранялі справядлівасць карэнных народаў".

Ён заклікаў сваіх слухачоў – “вернікаў і няверуючых" – падумаць пра духавенства і рэлігійных асоб, якія "прапаведавалі і працягваюць прапаведаваць Добрую Навіну Езуса з мужнасцю і пакорай, з павагай і мірна".

Некаторыя з іх, паводле яго слоў, "часта стаялі побач з карэннымі народамі або суправаджалі іх народны рух аж да самага пакутніцтва".

Калі прэзідэнт Эва Маралес вітаў Папу ў сераду, 8 ліпеня 2015 г., Маралес казаў пра гэтыя гістарычныя грахі Касцёла, адзначыўшы, што "ў многіх гістарычных момантах" Касцёл "выкарыстоўваўся для дамінавання, падпарадкавання і прыгнёту».

Рэвалюцыя

Папа Францішак працягваў назіраць, як некаторыя людзі сёння спрабуюць адмаўляць або выдаліць працу Касцёла з гісторыі Лацінскай Амерыкі.

"Касцёл, яго сыны і дочкі, з'яўляюцца часткай самабытнасці народаў Лацінскай Амерыкі", - сказаў ён. "Ідэнтычнасць, якая тут прысутнічае, як і ў іншых краінах, некаторыя сілы імкнуцца сцерці, часам, таму што наша вера з'яўляецца рэвалюцыйнай, таму што наша вера кідае выклік тыраніі і сквапнасці".

Генацыд

Францішак прытрымліваўся сваёй спасылцы на пакутнікаў каланіяльнай эпохі са згадваннем пакутнікаў нашага часу.

"Сёння мы ўстрывожаны бачыць як на Блізкім Усходзе і ў іншых месцах у свеце многіх нашых братоў і сясцёр пераследуюць, катуюць і забіваюць за іх веру ў Езуса", - сказаў ён. "Гэта таксама трэба асудзіць: у гэтай Трэцяй сусветнай вайне, якае вядзецца па частках, якія мы зараз перажываем, прысутнічае форма генацыду, і гэта павінна скончыцца".

(MD, "PRF") 


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх