*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік выказаў сваю радасць і віншаванні Патрыярху Грыгорыю Бэдрасу XX Габраяну

Францішак павіншаваў новаабранага Патрыярха Кілікіі для армян. Грыгор Габраян, біскуп на пенсіі дыяцэзіі Святога Крыжа ў Парыжы (Францыя) быў абраны на мінулым тыдні, прыняўшы імя Грыгор Бэдрас ХХ Габраян.

Святы Айцец адказаў на просьбу Патрыярха наконт касцёльных зносін, пра якія той узгадваў пасля свайго абрання. Папа таксама выказаў свае "братэрскія віншаванні" да Патрыярха. "Я малю для вас аб багацці боскіх дароў, каб ваша служэнне прынесла шматлікі плён", - напісаў ён.

"Ваша абранне, дарагая Эксцэленцыя, прайшло ў той момант, калі Касцёл сутыкаецца з цяжкасцямі і новымі выклікамі,і, у прыватнасці, частка Армянскіх Каталіцкіх вернікаў, якія праходзяць праз вялікія выпрабаванні на Блізкім Усходзе. Тым не менш, азораны святлом веры ў Уваскрослага Хрыста, наш погляд на свет поўны надзеі і міласэрнасці, бо мы ўпэўненыя, што крыж Езуса – дрэва, якое дае жыццё".

78-гадовы Пантыфік выказаў сваю упэўненасць, што новаабраны Патрыярх будзе служыць з "евангельскай мудрасцю", як пастыр для народа. "Шматлікія армянскія пакутнікі, і святы Грыгорый Нарэк, доктар Касцёла, не падвядзе ў малітвах за вас".

Завяршаючы сваё пасланне, Францішак выказаўся пра касцёльныя зносіны, патрэбныя Патрыярху, і даручыў яго служэнне Хрысту і Найсвяцейшай Панне Марыі.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх