*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Прызнанне Пантыфіка зрабіла арцыбіскупа Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага бліжэй да беатыфікацыі

Папа Францішак прызнаў гераічныя цноты ўкраінскага грэка-каталіцкага арцыбіскупа Андрэя Шаптыцкага. Згодна з камюніке, апублікаванага прэс-службай Святога Пасаду, Святы Айцец сустрэўся 17 ліпеня 2015 г. раніцай з кардыналам Анджэло Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі святых.

Папа таксама прызнаў гераічныя цноты некалькіх рэлігійных/свецкіх мужчын і жанчын з Італіі, Іспаніі, Францыі і Мексікі.

Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі лічыцца адной з самых уплывовых фігур 20-га стагоддзя ў гісторыі Украінскай Царквы.

Прызначаны на пасаду мітрапаліта Львова ў 1901 годзе, арцыбіскуп Андрэй Шаптыцкі быў арыштаваны неўзабаве пасля пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 рускімі. Пасля яго зняволення ў некалькіх турмах у Расіі і на Украіне, арцыбіскуп быў выпушчаны ў 1918 годзе.

Украінскі грэка-каталіцкі прэлат быў таксама заўзятым прыхільнікам яўрэйскай супольнасці ва Украіне, ён нават вывучыў іўрыт, каб мець лепшыя зносіны з імі. Мітрапаліт таксама быў удзельнікам акцыі пратэсту супраць зверстваў, учыненых нацыстамі, пра што сведчаць яго пастырскае пасланне "Не забі". Ён быў таксама вядомы тым, што хаваў тысячы яўрэяў у сваёй рэзідэнцыі і ў грэка-каталіцкіх манастырах.

Пасля яго смерці ў 1944 годзе, падставы для кананізацыі з’явіліся ўжо ў 1958 годзе.

***

Святы Айцец даручыў Кангрэгацыі апублікаваць наступныя ўказы адносна гераічных цнотаў:

- Слугі Божага Андрэя Шаптыцкага, O.S.B.M., Арцыбіскупа Львоўскага для ўкраінцаў, мітрапаліта Галіцкага (1865-1944);

- Слугі Божага Джузэпэ Каррара, біскупа Вероны, Італія (1899-1980);

- Слугі Божага Агусціна Рамірэса Барбі, мексіканскага дыяцэзіяльнага святара і заснавальніка Слугаў Пана Міласэрнасці (1881-1967);

- Слугі Божага Сімпліцыана дэла Націвіта (Антелло Франчэска Саверыа Марэска), італьянскага святара ордэну Братоў Меншых, заснавальніка Францысканскіх Сясцёр Святых Сэрцаў (1827-1898);

- Служкі Божай Марыі-дэль-Агілар у Торрэс-дэль-Кансіна, мексіканскай заснавальніцы Сясцёр Святой Камуніі (1866-1937);

- Служкі Божай Марыі-Шарлоты Дупоі Бордэ (Марыі-Тэрэза), французскай рэлігійнай выкладчыцы Таварыства Рэлігійных асоб Святога Сэрца Езуса і Марыі (1873-1953);

- Служкі Божай Элізы Мічэлі, італьянскай заснавальніцы Сельскіх катэхічных сясцёр Святога Сэрца (1904-1976);

- Служкі Божай Ізабель Герэра Мендэс (Ізабель Беззаганнай Панны Марыі), іспанскай выкладчыцы, сястры з слугаў Святога Іосіфа (1924-1953).

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх