*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Сустрэча была арганізавана Папскім элімазінарыям за гадзіну да вылету ў Эквадор

Перш чым пачаць Апостальскае падарожжа ў Эквадор, Балівію і Парагвай, Папа Францішак сустрэўся з некалькімі бяздомнымі у сваёй ватыканскай рэзідэнцыі – Доме Святой Марты.

Па дадзеных агенцтва ANSA, Святы Айцец сустрэўся з 7 бяздомнымі прыкладна за адну гадзіну да яго ад'езду ў аэрапорт Фьюмічына ў Рыме. Сустрэча была арганізавана арцыбіскупам Конрадам Краеўскім, папскім  элімазінарыям, які таксама на ёй прысутнічаў.

Кароткае спатканне завяршылася благаслаўленнем Папы Францішка бяздомных.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх