*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0

Сотні тысяч вернікаў прысутнічалі на першай папскай Св. Імшы ў парку Семанэс горада Гуаякіль.

Хваляванне было адчувальным адразу пасля прыбыцця Святога Айца. У нядзелю, 5 ліпеня 2015 г., тысячы вернікаў сабраліся за межамі Апостальскай нунцыятуры ў Кіта, дзе Пантыфік спыніўся на сваю першую ноч. Многія радасна крычалі і прасілі Папу, каб той выйшаў.

Да іх здзіўлення, Святы Айцец выйшаў і падзякаваў іх за візіт, а таксама папрасіў: "няхай наваколле спіць". Ён таксама ўзначаліў разам з імі малітву “Радуйся, Марыя”, перш чым благаславіць іх і вярнуцца ў сядзібу нунцыя.

Міласэрнасць і Клопат

Раніцай, 6 ліпеня 2015 г., Святы Айцец зноў сеў у самалёт і паляцеў у Гуаякіль, дзе ён цэлебраваў Св. Імшу ў парку Семанэс. Як чакалася, прыблізна 1 мільён чалавек прыныяў удзел у Св. Імшы на вуліцы.

Па прыбыцці ў Гуаякіль, 78-гадовы Пантыфік зрабіў кароткі прыпынак у Храме Міласэрнасці Пана, дзе ён усклаў невялікі букет да абразу і сустрэў сабраных там вернікаў, якіх Папа аб’яднаў у супольнай малітве да Найсвяцейшай Панны Марыі.

"Зараз я збіраюся цэлебраваць імшу і я пранясу ўсіх вас у маім сэрцы", - сказаў ён. "Я буду маліцца за кожнага з вас. Я збіраюся сказаць Пану: "ты ведаеш імёны тых, хто быў там”. Я збіраюся папрасіць Езуса аб літасці для кожнага з вас, каб Ён мог ахапіць вас ласкай, каб Ён мог клапаціцца аб кожным з вас".

Перад ад'ездам да месца правядзення Св. Імшы, Святы Айцец благаславіў вернікаў і падзякаваў іх за хрысціянскае сведчанне.

Нягледзячы на выкокую тэмпературу, якія дасягала 33⁰C (91⁰F), Святы Айцец не паказаў ніякіх прыкмет непрытомнасці, перадаючы вернікам свае пажаданні і расчыняючы сваю душу на шляху папамабіля.

Папа падчас Св. Імшы: Знак сапраўднай любові

У сваёй гаміліі Папа Францішак прывёў прыклад з Евангелля, у якім нагадвалася пра першы цуд Езуса на вяселлі ў Кане Галілейскай. Спасылаючыся на ўважлівасць Марыі да адсутнасці віна, што з'яўляецца знакам радасці, аргенцінскі Пантыфік сказаў, што гэта паказвае заклапочанасць Найсвяцейшай Маці аб усіх.

"Колькі нашых падлеткаў і маладых людзей не адчуваюць, што яны больш не знаходзяцца ў сваіх дамах? Як многія жанчыны, сумныя і самотныя, дзівяцца, калі знікае любоў, калі яна выслізнула з іх жыцця? Колькі пажылых людзей адчуваюць сябе далёкімі ад сямейных урачыстасцяў, адкінутымі ў бок і недастойнымі нават для штодзённай маленькай любові?" – спытаў Папа. "Гэтая адсутнасць "віна" можа таксама можа быць з-за беспрацоўя, хваробы ці складаных сітуацый, якія нашы сем'і могуць выпрабоўваць".

"Марыя не "патрабуючая" маці, не свякроў, якая ўпіваецца ў нашу неспрактыкаванасць, нашы памылкі і тое, што мы забыліся зрабіць. Марыя проста Маці! Яна там, уважлівая і занепакоеная".

Святы Айцец папрасіў вернікаў паўтараць словы “Марыя – маці” некалькі разоў, адзначыўшы, што "прыгожа пачуць гэта".

Яшчэ адзін аспект ўмяшання Найсвяцейшай Маці на вяселлі была яе упэўненасць у падыходзе да Езуса. Гэта, адзначыў ён, значыць маліцца і змяшчаць праблемы ў руках Пана.

"Яна вучыць нас аддаваць нашы сем'і ў рукі Пана, маліцца, запаліць надзею, якая паказвае нам, што нашы апасенні і клопаты таксама належаць і Пану", - сказаў Папа Францішак.

"Малітва заўсёды падымае нас з нашых клопатаў і праблем. Яна прымушае нас падняцца над усім, што баліць, хвалюе або расчароўвае нас, яна ставіць нас на месца іншых, у іх скуру. Сям'я – гэта школа, дзе малітва таксама нагадвае нам, што мы не ізаляваныя індывіды, мы ёсць адно цэлае і ў нас заўсёды ёсць сусед пад рукой: ён ці яна жыве пад адным дахам, ён – частка нашага жыцця, і мае ў нас патрэбу".

Апошні аспект ролі Панны Марыі на вяселлі – яе гатоўнасць дзейнічаць. У заўваге "рабі тое, што ён кажа табе", Святы Айцец знайшоў таксама запрашэнне да таго, каб "адкрыць нашы сэрцы да Езуса, які прыйшоў, каб служыць, а не каб імшыя Яму служылі".

Гэтыя жэсты, працягнуў ён, дапамагаюць ўмацаваць сем'і. Папа таксама падкрэсліў ролю сям'і ў якасці хатняга касцёлу. У адчуванні любові бацькоў, можна адчуць таксама і "блізкасць любові Пана".

"У сям'і, і мы ўсе сведкі гэтага, цуды выконваюцца ў адносінах да таго, чаго мала ў нас, да таго, што ёсць мы, да таго, што ёсць пад рукой ... шмат разоў гэта не ідэальна, гэта не тое, аб чым мы марылі, не тое, што "павінна было быць", - сказаў Святы Айцец.

Нагадаўшы вернікам аб маючым адбыцца пазачарговым Сінодзе па пытаннях сям'і, Пантыфік заклікаў вернікаў маліцца аб Касцёле і яго барацьбе са "шматлікімі складанымі і значнымі задачамі, якія стаяць перад сем'ямі ў наш час".

"Я прашу вас горача маліцца ў гэтай інтэнцыі, каб Пан мог ўзяць нават тое, што можа здацца нам на першы погляд нячыстым, скандальным або страшэнным, і зрабіць гэта – шляхам ператварэння ў частку Яго «часу» – у цуд. Сям'я сёння мае патрэбу ў гэтым цудзе", - сказаў Папа.

Завяршаючы сваё разважанне, Папа Францішак заклікаў вернікаў не губляць надзею, каб Пан заўсёды мог забяспечыць "лепшым віном" асабліва тых, хто адчувае сябе страчаным.

"Як Марыя запрашае нас, давайце "рабіць тое, што ён кажа нам" і быць удзячнымі гэтаму, нашаму часу і нашай гадзіне, новаму віну, лепшаму віну, што застаўляе нас вярнуць радасць быцця сям'і, радасць жыць у сям'і", - сказаў ён.

(MD, "PRF") 


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх