*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Святы Ацйец пачаў сваё Апостальскае падарожжа ў Паўднёвую Амерыку "з хваляваннем і надзеяй"

Папа Францішак прыбыў у Эквадор ў другой палове дня 5 чэрвеня 2015 г., каб зрабіць першы прыпынак яго васьмідзённага візіту ў Паўднёвую Амерыку. Пантыфік адзначыў, што ён прыехаў у якасці "сведкі міласэрнасці Пана і веры ў Езуса Хрыста".

Свежы вецер прывітаў Святога Айца ў Кіта. Калі толькі ён выйшаў з самалёта, яго піуска адразу ж уляцела. Прэзідэнт Рафаэль Карэа разам з яго жонкай арганізавалі Папу сапраўды цёплы прыём, які быў адзначаны наступнымі словамі Прэзідэнта: "Сардэчна запрашаем у ваш дом".

У сваім звароце да Святога Айца, Прэзідэнта Карэа адзначыў, што Эквадор мае шмат законаў, якія тычацца абароны жыцця і пабудове сям'і. Ён адзначыў супярэчнасць статусу Паўднёвай Амерыкі як хрысціянскага кантынэнта, які пакутуе ад няроўнасці. Спасылаючыся на апошную папскую энцыкліку “Laudato Si '”, прэзідэнт Карэа падрабязна распавёў аб беднасці і сацыяльнай справядлівасці.

У сваю чаргу Святы Айцец адказаў на зварот Карэа і нават пажартаваў, што Прэзідэнт працытаваў яму занадта шмат.

Папа ў звароце ўзгадаў свае папярэднія візіты ў Эквадор у якасці святара і біскупа, а таксама казаў пра мясцовых святых і благаслаўлёных.

"У наш час мы таксама можам знайсці ў Евангеллі ключ да задавальнення сучасных выклікаў, павагі адрозненняў, садзейнічанню дыялогу і поўнага ў ім ўдзелу, каб рост прагрэсу і развіццё маглі поўнасцю забяспечыць лепшую будучыню для ўсіх, з асаблівай заклапочанасцю звяртаючы ўвагу на найбольш пакутуючых нашых братоў і сясцёр", - сказаў ён. "У рамках гэтых намаганняў, спадар Прэзідэнт, Вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку і супрацоўніцтва з боку Касцёла".

Пантыфік сказаў, што ён пачынае свой паўднёваамерыканскі візіт "напоўнены хваляваннем і надзеяй на бліжэйшыя дні".

"У Эквадоры", - адзначыў ён, "ёсць месца, бліжэйшае да космасу: гэта пік Чымбараса, які па гэтай прычыне называюць месцам "бліжэйшым да сонца", месяца і зорак. Мы, хрысціяне, асацыюем Хрыста з сонцам, месяцам і Касцёлам".

Тут Папа дадаў да свайго падрыхтаванага тэксту: "Месяц не мае ўласнага святла і калі ён схаваны ад сонца, то становіцца цёмным. Сонца ёсць Езус Хрыстус. І калі сам Касцёл адыходзіць ад Езуса Хрыста, ён становіцца цёмным і не дае сваіх пладоў".

"Няхай бліжэйшыя дні дазволяць нам усім зразумець як блізка сонца, якое “азарае нас з вышыні”. Няхай кожны з нас будзе сапраўдным адлюстраваннем яго святла і любові".

Пасля вітальнай цырымоніі, Святы Айцец адправіўся ў Апостальскую нунцыятуру краіны, дзе ён правядзе ноч. Першым запланаваным публічным мерапрыемствам яго візіту з'яўляецца Святая Імша ў панядзелак раніцай у Парку дэ-Лос-Саманэс, якае пачнецца а 9:30 раніцы па мясцовым часе (а 19:30 па беларускім часе – трансляцыю можна будзе пабачыць у нашай суполке).

(MD, "PFR")


Больш фотаздымкаў можна ўбачыць тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх