*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік удзяліў благаслаўленне блізкім Арцыбіскупа Балоніі на пенсіі

Папа Францішак выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Арцыбіскупа Балоніі на пенсіі кардынала Джакома Біффі, які памёр рана раніцай у суботу, 11 ліпеня 2014 г., ва ўзросце 87 гадоў пасля працяглай барацьбы з праблемамі здароўя.

У тэлеграме, пасланай у той жа дзень, да сучаснага Арцыбіскупа гэтага італьянскага горада, кардынала Карла Каффара, падчас Апостальскага падарожжа ў Лацінскую Амерыку, Францішак выказаў глыбокія спачуванні дыяцэзіі і ўсім блізкім кардынала Біффі.

Джакома Біффі нарадзіўся ў 1928 годзе, знаходзіўся на пасадзе Арцыбіскупа Балоніі з 1984 па 2003 г. У 1985 ён быў узведзены ў сан кардынала. Пахаванне кардынала адбылося раніцай 14 ліпеня 2015 г. у архікатэдральным касцёле Балоніі, Св. Імшу ўзначаліў кардынал Каффара.

У тэлеграме Папа адзначыў: “Я з сумам даведаўся пра смерць кардынала Джакома Біффі пасля працяглай хваробы", і ён выказаўся "з любоўю да гэтага дарагога брата ў епіскапаце, які служыў Евангеллю з радасцю і мудрасцю і палюбіў Касцёл". Ён таксама нагадаў гады інтэнсіўнай пастырскай працы кардынала, асабліва ў якасці святара і дапаможнага біскупа ў Мілане, і яго “няспыннае служэнне”.

Пасланне Папы завяршылася, молячыся да Марыі, перакананасцю, што кардынал будзе прыняты ў нябёсах і надаў яму сваё апостальскае благаслаўленне.

(MD, "PRF") 
Кардынал Джакома Біффі побач са Святым Янам Паўлам ІІ

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх