*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Францішак 11 ліпеня 2015 г. наведаў інстытут Сан-Рафаэль, заснаваны італьянскім святаром Альда Трэнта: будынак таксама ўмяшчае прытулак, школу, хоспіс для састарэлых і дом для мам-падлеткаў.

Візіт адбыўся, але не з’яўляўся часткай афіцыйнага графіка Папы ў Лацінскай Амерыке. Пасля абеду і адпачынку ў нунцыятуры і перад тым, як адправіцца на стадыён León Condou для сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, Францішак завітаў у інстытут Сан-Рафаэль, які быў заснаваны 68-гадовым айцом Альда Трэнта з Беллуно (Італія), членам Братэрства святога Карла Баррамэо і руху камуніі і вызвалення. Комплекс уключае хоспіс для невылечна хворых, дзіцячы дом, школу на дзвесце дзяцей, хоспіс для састарэлых, дамы для мам-падлеткаў і дзяўчынак, якія сталі ахвярамі гвалту.

Гаворачы пра невылечна хворых, абяздоленых і дзяцей з сур'ёзнымі дэфектамі, айцец Альда адзначыў: "Мы больш нічога не можам рабіць, акрамя таго, каб даць ім абняць сябе. Абдымкі – гэта адзіная тэрапія”.

Францішак наведаў інстытут пасля запрашэння місіянера. Пры ўваходзе Папа прывітаў некаторых з найбольш сур'ёзна хворых пацыентаў, якія ляжалі ў сваіх ложках. Ён лашчыў іх твары і абдымаў іх. Пасля амаль дзесяці хвілін візіту Папа прывітаў натоўп людзей, які сабраўся на вуліцы. Ён сеў у папамабіль і  паехаў на стадыён León Condou.

“Дзякуй, дзякуй вам за ўсё, што вы робіце, і, калі ласка, працягвайце”, сказаў нам Папа”, - адзначыў крануты айцец Альда Трэнта, выступаючы для мясцовых тэлевізійных каналаў пасля візіту Папы.

(DA, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх