*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Айцец Хорхэ Марыё Берголья (трэці злева)
падчас візіту ў Балівію, 1979 г.
Улічваючы маючы адбыцца візіт Папы Францішка ў Эквадор, Балівію і Парагвай, дзелімся з вамі гісторыямі, якія апавядаюць пра айца Хорхе Марыё Берголья, які падарожнічаў па гэтых краінах і добра іх ведае.

Калі цяперашні Пантыфік адправіўся ў Эквадор ўпершыню ў 1980 годзе, ён наведаў шэсць школ езуітаў у Портавьеха, Куэнка, Кіта, Гуаякілі і Рыабамба. Больш за ўсё яму спадабаўся Каледж Ксаўе. Айцец Францішак Картэс, больш вядомы як Айцец Паквіта (Paquito), быў духоўным кіраўніком гэтага цэнтра на працягу некалькіх гадоў, размешчанага на поўначы Гуаякіля. Ён прыбыў у Эквадор 53 гадоў таму, каб дапамагчы ў фармацыі маладых езуітаў.

Сярод іншых асоб, добра вядомых Пантыфіку, пасол Эквадору ў Ватыкане, Луіс Латорэ. Ён расказаў як Папа прызнаўся яму, што сярод дакументаў Святы Айцец захоўвае вобраз Жалобнай Маці, "якому я малюся кожны дзень", сімвал асабістай вернасці у Эквадоры. Папа таксама нагадаў Луісу пра сваё сяброўства з "Айцом Віллалба" і "Айцом Паквіта", з якімі ён таксама паабедае падчас свайго падарожжа.

У 80-ыя гады Айцец Паквіта быў адным з тых, хто прымаў айца Берголья, які ў той час быў правінцыйным настаяцелем езуітаў у Аргенціне і шукаў месца, дзе рэлігійная грамадская фармацыя магла б выкладацца. Яны пачалі сяброўства, якое да гэтага часу працягваецца.

Акрамя таго навінавае агенцтва “Fides” паведамляе, што наш Папа быў і ў Балівіі і горадзе Качабамба два разы: у 1974 годзе і ў 1979 годзе. Два фотаздымкі, якія належаць Таварыству Езуса, сведчаць аб прысутнасці айца Берголья ў гэтай мясцовасці.

У 1974 годзе адбылася сустрэча езуітаў-правінцыялаў Паўднёвай акругі. Месцам сустрэчы была Сядзіба Маці Божай Надзеі ў Качабамба. Цяперашні Папа, якому ў той час было 38 і ён з’яўляўся кіраўніком Аргентынскіх езуітаў, прыняў удзел у гэтай сустрэчы, якая служыла падрыхтоўкай для 32-й Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Езуса.

У 1979 годзе айцец Берголья вярнуўся ў Качабамба, каб прысутнічаць на сходзе дыяцэзіяльных Папскіх Місіянерскіх супрацоўнікаў, які адбыўся ў Доме Назарыя Ігнацыя ў раёне Кала Кала, дзе сёстры касцёла Крузада звычайна праводзілі канферэнцыі і іншыя сустрэчы.

Сёння сёстры захоўваюць выяву, на якой маладога Францішка можна ўбачыць падчас яго візіту ў гэты Дом, калі ён яшчэ нават не марыў быць наступнікам Святога Пятра. Павялічаны фотаздымак змешчаны ў сталовай сясцёр; ён быў дадзены ім некаторы час таму бацькам Антоніа Менача.

Наведванне 10 ліпеня Парагвая для Святога Айца таксама не стане першым, якога Умберта Эка называе "парагвайскім езуітам". У апошнія дні вялікая колькасць мясцовых СМІ пачалі даследаваць папярэднія знаходжанні аргентынскага Пантыфіка ў краіне, і знайшлі файлы ў архіве палітычнай паліцыі, якая дзейнічала ў час дыктатуры Альфрэда Строэснэра з 15 жніўня 1954 года па 3 лютага 1989 года, інфармуе “Tierras de America”.

У сувязі з гэтым, былі снойдзены пацверджанні першага разу, калі Папы Францішак прыехаў у сталіцу Парагвая горад Асунсьён на самалёце Aerolineas Argentinas. Гэта было 18 ліпеня 1977 года і ён таксама прыехаў, каб наведаць пасяджэнне езуітаў правінцыялаў. Бацька Марыё Гарсія, які да гэтага часу памятае падзеі тых дзён, пацвердзіў гэтую інфармацыю.

У архівах Музея Правасуддзя захоўваецца таксама дакументацыя іншага візіту тагачаснага Правінцыяла Аргенціны ад 6 жніўня 1980 г. Айцец Хасэ Луіс Каравіас пацвярдзіў, што святар-езуіт прыязджаў для сустрэчы Настаяцеляў паслушнікаў.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх