*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак амаль свяціўся ад радасці, калі прыбыў у аэрапорт для фінальнай цырымоніі развітання яго падарожжа ў Лацінскую Амерыку.

Ён выйшаў са спецыяльна падсвечанага папамабіля і быў сустрэты прэзідэнтам Парагвая. Папа благаславіў хворых людзей, якія прыйшлі прывітаць яго.

Папа сеў і паразмаўляў з прэзідэнтам, перш чым падняцца па трапе. Спевы дзяцей, салдаты ў поўным абмундзіраванні і лідары Каталіцкага Касцёла ў Парагваі таксама віталі Папу.

Хор спяваў этнічныя песні для Папы, яму таксама быў прадстаўлены традыцыйны парагвайскі танец. Гучала нават больш натхнёная музыка, калі людзі махалі парагвайскімі і ватыканскімі сцяжкамі.

Папа развітаўся з кіраўнікамі Касцёла ў Парагваі і іншымі службовымі асобамі. Калі ён ішоў па чырвонай дывановай дарожцы, ён усміхнуўся і памахаў сотням добразычліўцаў.

Натоўп людзей атачыў папскі самалёт пакуль Францішак казаў свае апошнія словы развітання. Затым ён хутка пайшоў уверх па трапе са сваім чорным партфелем у руцэ. Папа Францішак ледзь не страціў сваю піуску, але яе своечасова злавілі.

Такой незабыўнай цырымоніяй завяршылася васьмідзённае Апостальскае падарожжа Папы Францішка ў Лацінскую Амерыку. Але на гэтым візітацыя не была цалкам завершана: Папу чакала прэс-канферэнцыя на шляху дадому, пра якую мы распавядзем пазней.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх