*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Традыцыйна, Рымскія Папы не праводзяць сваіх Агульных аўдыенцый у ліпені. Яны часта адпачываюць у Кастэль Гандольфа, што знаходзіцца прыкладна ў 15 мілях ад Ватыкана і з'яўляецца ідэальным месцам, каб пазбегнуць летняй спякоты ў Рыме.

Папы Ян Павел II і Бенедыкт XVI часта ездзілі туды адпачываць. Але Папа Францішак гэтага не робіць. Ён любіць заставацца ў Ватыкане.

"Ён адпачывае на свой лад. Але ён не карыстаецца канікуламі, калі гэта прынцыповае пытанне. Ён не разумее канцэпцыі водпуску, і ён сімпатызуе шматлікім людзям, асабліва ў гэтыя дні, якія не могуць адправіцца ў адпачынак, таму гэта таксама павінна быць прынята да ўвагі", - адзначыў айцец Гільерма Карчэр, папскі цырымонімейстар.

Цікавы факт: Папа Францішак не праводзіў нават адзінай ночы ў Кастэль Гандольфа, нават пасля стомнага падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Яго супрацоўнікі кажуць, што паездка не здаецца яму невыноснай.

"Я прыйшоў да яго, наблізіўся і спытаў: "Як вы?" А ён працаваў. У Італіі мы б сказалі, “fresco e pimpante”. Гэта значыць, ён на самой справе ён адчувае сябе выдатна, бадзёра, абыякавым да змены часу, або тэмпературы, або доўгіх гадзін у самалётах", - сказаў папскі цырымонімейстар, айцец Гільерма Карчэр.

Папа адновіць свае Агульныя аўдыенцыі ў жніўні, а ў верасні, як чакаецца, ён адновіць свой поўны расклад. У той жа час, ён будзе праводзіць большую частку свайго часу, сустракаючыся асабіста з людзьмі і рыхтуючыся да сваіх бліжэйшых мерапрыемстваў, асабліва яго паездкі на Кубу і ў Злучаныя Штаты.

(MD, "
PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх