*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак выказаў сваю блізкасць народу Грэцыі. Краіна згубіла тэрмін акупнасці крэдыту ў памеры $ 1,8 млн ад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).

Нягледзячы на тое, што краіна прадставіла двухгадовы кантракт аб рэструктурызацыі доўгу, канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што не будзе праводзіцца ніякіх перамоў, пакуль не адбудзецца рэферэндум (ён запланаваны на нядзелю, 5 ліпеня 2015 г.).

Народ Грэцыі сам вырашыць, ці будзе ён прымаць умовы крэдытораў або пакідаць еўразону.

Айцец Федэрыка Ламбардзі, кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду заявіў, што "навіны з Грэцыі, якія тычацца эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў краіне, выклікаюць трывогу".

"Святы Айцец пажадў перадаць сваю блізкасць усяму народу Грэцыі з асаблівай думкай пра шматлікія сем'і, якія сур'ёзна ахоплены такой складанай сітуацыяй і адчуваюць чалавечы і сацыяльны крызіс", - расказаў айцец Ламбардзі.

"Годнасць чалавечай асобы павінна заставацца ў цэнтры любой палітычнай і тэхнічнай дыскусіі, а таксама ў прыняцці адказных рашэнняў".

Завяршаючы сваю заяву, айцец Ламбардзі адзначыў, што Папа Рымскі папрасіў вернікаў "аб'яднацца ў малітве на карысць улюбленага народа Грэцыі".


(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх