*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа, як правіла, сустракае журналістаў на борце самалёту падчас Апостальскіх падарожжаў, амаль адразу пасля ўзлёту.

Як гэта: вандраваць на папскімм самалёце? Журналісты прыбываюць у аэрапорт вельмі рана і ў парадным адзенні. Пакуль яны чакаюць, надыходзіць час, каб пачаць складаць рэпартажы, якія яны будуць пісаць амаль да самага вяртання дадому.

Пасля аб’явы рэйсу, журналісты праходзяць на папскі самалёт. Кожны чалавек мае прызначанае месца. Аператары звычайна сядзяць побач з вокнамі, каб здымаць выразныя краявіды.

Неўзабаве пасля таго, як самалёт узнімаецца ў неба, Папа кажа некалькі вітальных слоў журналістам, якія падарожнічаюць разам з ім. У апошнім выпадку, гэта быў 13-гадзінны палёт з Рыма ў Эквадор.

"Я хачу падзякаваць вас за працу, якую вы робіце. Гэта праца, якая вельмі патрэбная", - сказаў Папа Францішак.

Пасля адводзіцца час для кароткай сустрэчы, віншаванняў і размоў. Папа звычана абходзіць кожнае месца, асабіста вітаючы ўсіх журналістаў.

Прадукты харчавання і напоі падаюцца своечасова, але большасць рэпарцёраў працуюць: ствараюць рэпартажы і робяць фотаздымкі. Папа сядзіць на асобным месцы наперадзе. Варта адзначыць, што знакаміты прэс-сакратар Ватыкана айцец-езуіт Федэрыка Ламбардзі заўсёды даступны для інтэрв'ю. Такім чынам, журналісты могуць атрымаць поўную і падрабязную інфармацыю ад афіцыйнага прадстаўніка Святога Пасада.

"Папа падарожнічае ў тры краіны, але я думаю, што іншыя народы Лацінскай Амерыкі таксама зразумець, якім чынам пасланне Папы Францішка адносіцца і да іх. Як чакаецца, яны таксама будуць прысутнічаць падчас гэтай паездкі", - адзначыў прэс-сакратар Ватыкана, айцец Федэрыка Ламбардзі.

Папа Францішак зрабіў традыцыяй імправізаваную прэс-канферэнцыю на борце папскага рэйсу. Але, як правіла, яна адбываецца пасля паездкі за мяжу і з'яўляецца лагічным заключэннем падарожжа, падас вяртання ў Рым.

(MD, "PRF") 


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх