*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
У сваім звароце Папа цалкам экспромтам адказаў на пытанні, якія былі зададзены двума маладымі людзьмі, Ліз і Мануэлем.

Падчас апошняга мерапрыемства ў Парагваі, перад вяртаннем ў Рым, 12 ліпеня 2015 г. Пантыфік сустрэўся з маладымі людзьмі на узбярэжжы Costanera і вёў з імі цалкам імправізаваную гаворку, бо, як сказаў Францішак: “Прамовы – гэта сумна”. У такіх рэчах лепш казаць ад сэрца, таму Пантыфік так шчыра і адказваў на пытанні, зададзеныя яму двума маладымі людзьмі, Ліз і Мануэлем, якія апісалі свае драматычныя жыццёвыя гісторыі. Яны адлюстравалі цяжкасці, з якімі сутыкаецца сёння большасць маладых людзей па ўсім свеце: гэта праблема эксплуатацыі і іншых вялікіх выклікаў.

"Арланда прасіў аб благаслаўленні для ўсіх вас: калі ласка, маліцеся за свабоду ўсіх і кожнага з нас", - так пачаў Францішак свой зварот да моладзі Парагвая.

"Свабода – гэта дар, які дае нам Бог, але мы павінны ведаць, што, каб атрымаць гэты дар, мы павінны трымаць нашы сэрцы вольнымі. Мы ўсе ведаем, у свеце ёсць шмат рэчаў, якія цягнуць нашыя сэрцы ўніз: эксплуатацыя, недахоп рэсурсаў на выжыванне, наркаманія, смутак... усё гэта абмяжоўвае нашу свабоду. Дзякуй за просьбу Арланда аб благаслаўленні. Свабоднае сэрца – гэта такое, якое выказвае сябе свабодна. І мы просім такой свабоды для кожнага. Калі ласка, паўтарыце за мной: "Пан Езус, дай мне вольнае сэрца, якое не будзе рабом ўсіх хітрасцяў гэтага свету; рабом супольнасці падману; рабом багацця, славы і заганаў, рабом ілжывай свабоды, што азначае рабіць тое, што я хачу і калі я хачу. Прасіце аб свабодным сэрцы кожны дзень”.

"Мы толькі што пачулі два сведчанні: адно ад Ліз і другое ад Эмануэля. Ліз праз гісторыю свайго жыцця вучыць нас не дзейнічаць, як Понцій Пілат і вымываць рукі ад рэчаў, з якімі цяжка спраўляцца. Ліз магла пакінць сваіх маці і бабулю дома і жыць жыццём маладога чалавека, але яна вырашыла служыць, ці выкарыстоўваць моцу слова, каб стаць слугой, і яна зрабіла гэта з любоўю. Так яна праводзіць сваё жыццё – а зараз ёй 25 гадоў, - дапамагаючы хворай маці. Яна казала пра цётку, якая была падобна да анёла, і пра свае сустрэчы з моладзевай евангелізацыйнай супольнасцю, якая дала ёй сілы і, як гэта называецца, салідарнасць: калі мы бярэм на сябе чужыя праблемы. Ліз не сказала: "Я зраблю гэта, і нічога больш", у той жа час яна вучылася быць медсястрой. Ва ўзросце 25 яна мае ласку, за якую Арланда папрасіў нас маліцца: Ліз мае свабоднае сэрца. Ліз паважае чацвёртую запаведзь: “Шануй бацьку свайго і маці сваю”. Ліз праводзіць сваё жыццё ў служэнні сваёй маці: што з'яўляецца адной з самых высокіх формаў салідарнасці".

“Жыццё не было такім дарам для Эмануэля. Яго жыццё не было простым, ён нават скарыстаўся некаторымі жорсткімі словамі: .. Я быў выкарыстаны, нада мной здзекваліся, я быў беспатольны. Але замест таго, каб красці, ён знайшоў працу. Замест таго, каб адпомсціць жыццю, ён змагаўся за яго. Эмануэль выкарыстаў прыгожую фразу: "Я быў у стане працягваць, бо ў маёй сітуацыі было цяжка казаць пра будучыню". Як шмат з вас маюць шанец вучыцца, не адчуваючы недахопу ў асноўных рэчах? Калі сярод вас ёсць такія, скажыце разам са мной: ... “Дзякуй Пану!” Пан дапамагае дзецям такім чынам. Праз свабоду сэрца. Праз служэнне, салідарнасць, надзею, працу, барацьбу за жыццё, атрыманне жыцця. Калі маё жыццё параўнальна бесклапотнае, то ёсць і іншыя, для якіх гэта не так. Некаторыя звязаны са злачынствамі, замешаны ў карупцыі. Мы павінны дапамагчы ім праз салідарнасць, любоў, надзею”.

Францішак падкрэсліў дзве фразы. Адна з іх, выкарыстаная Ліз, была наступная: "Я пачала спазнаваць Езуса”. "Гэта тое, што азначае адкрыць дзверы да Пана", сказаў Папа. Іншая фраза была сказана Эмануэлем: "Я сустрэў Пана, сваю сілу і сілу духа". Гэта тое, што нам патрэбна сёння", адзначыў Папа, "моладзь з сілай духа і надзеяй, бо яны спазнаюць Пана і маюць свабодныя сэрцы". "Мы не жадаем бачыць маладых людзей слабымі, абыякавымі, стомленымі і з сумнымі позіркамі. Мы хочам, каб маладыя людзі былі моцнымі". "Але для гэтага патрэбна ахвяра, трэба ісці супраць плыні, каб быць маладым чалавекам з сэрцам, якое спазнае Пана".

"Езус кажа: "Благаслаўлёныя ўбогія духам", Ён не кажа: “Дабрашчасныя багатыя”. Благаслаўлёныя тыя, хто ў стане наблізіцца і зразумець бедных. Ён кажа: .. Благаслаўлёныя тыя, якія маюць патэнцыял, каб пакутаваць ад болю іншых. Я рэкамендую вам прачытаць раздзел 15 Евангелля ад Матфея, прачытаць і падумаць, гэта абавязкова пойдзе на карысць".

"Святар сказаў мне жартам: Вы клапаціцеся аб заахвочванні маладых людзей, каб зрабіць шум. Але пасля менавіта мы павінны прыводзіць усё ў парадак. Таму я кажу вам: рабіце шум, але таксама дапамагайце прыводзіць ў парадак і арганізоўваць яго". Характар гэтага шуму, які дае нам свабодныя сэрцы, салідарнасць і надзею, такі, што мы пачынаем спазнаваць Езуса і разумець, што Пан з'яўляецца крыніцай нашага духа.

"У мяне была падрыхтаваная прамова для вас, якую я павінен быў прачытаць, але прамовы – гэта сумна. Таму я перадам свой надрукаваны пісьмовы зварот для публікацыі біскупу, які займаецца пытаннямі моладзі. Калі ласка, маліцеся за мяне. Рабіце шум. Арганізоўвайце яго, каб потым нічога не парушыць. Разам давайце ўзнімем нашыя сэрцы да Пана. Дзякуй вам за магчымасць быць тут і знаёміцца з такімі братамі і сёстрамі, як Ліз і Эмануэль, і многімі іншымі, падобнымі да іх, якія спазнаюць, што Пан – іх сіла духа. Езус, прашу Цябе ад імя тых, хто не спазнае, што Ты – крыніца іх духа, хто баіцца жыць, быць шчаслівым і марыць. Калі ласка, навучы нас марыць, марыць аб вялікім, марыць аб прыгожых рэчах, нават калі яны і звязаны з нашай паўсядзённасцю. Тое, што паходзіць ад Цябе, робіць нашыя сэрцы як ніколі вялікімі. Дай нам свабодныя сэрцы, дай нам надзею, дай нам любоў і навучы нас служыць. Амэн".

Францішак благаславіў маладых людзей і зноў папрасіў іх памаліцца за яго і за тых маладых людзей, якія не маюць ласку спазнання Езуса Хрыста, таго, што Ён дае нам моц.

(DA, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх