*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Для стварэння алтару, на якім Папа Францішак будзе цэлебраваць Святую Імшу 12 ліпеня 2015 г. у парагвайскай сталіцы - горадзе Асунсьён, спатрэбілася 32 тыс. пачаткаў кукурузы, амаль столькі ж невялікіх какосавых арэхаў, сотні тысяч зярнятак і іншай гародніны. Такі “зялёны” матэрыял для ўпрыгожвання скарысталі сотні яго стваральнікаў, якія працавалі пад кіраўніцтвам знакамітага парагвайскага мастака і скульптара Кокі Руіза. Ля алтара ўсталяваны две вялікія выявы: святога Ігнацыя Лаёлы, заснавальніка Ордэна езуітаў, і святога Францішка Асізскага. Уся канструкцыя складае больш за 25 метраў у вышыню і 14 у шырыню.

Стваранне ўпрыгожванняў ішло амаль два месяцы. На зялёных какосах людзі напісалі свае імёны, малітвы, заклікі да міру і супакою, а таксама свае асабістыя пажаданні. Мясцовыя інтэрнэт-рэсурсы назвалі гэты неад'емны элемент Эўхарыстыі “алтаром радасці”. Такім чынам лацінаамерыканскі кантынент перадае ўсе свае пачуцці з нагоды візіту Святога Айца. Варта адзначыць, што традыцыя ствараць алтары з гарбузоў, какосаў і каласоў пшаніцы ў Парагваі налічвае ўжо некалькі стагоддзяў.

MD, "PRF", паводле паведамлення Радыё Ватыкана

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх